Леапольд, прынц Баварскі (па-нямецку: Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Wittelsbach; 9 лютага 1846, Мюнхэн — 28 верасьня 1930, Мюнхэн) — нямецкі вайсковы дзеяч, генэрал-фэльдмаршал Баварыі (18 студзеня 1904) і Нямецкай імпэрыі (1 жніўня 1916).

Леапольд Баварскі
9 лютага 1846(1846-02-09)[1][2]28 верасьня 1930(1930-09-28)[1][2] (84 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Біяграфія

рэдагаваць

Сын прынца-рэгента Люітпольда. Брат баварскага караля Людвіга III. У лютым 1861 паступіў у 6-й егерскі батальён. У складзе 3-га артылерыйскага палка ўдзельнічаў у аўстра-прускай вайне. Падчас франка-прускай вайны начале 4-й батарэі 3-га артылерыйскага палка. 10 кастрычніка 1870 году ўзнагароджаны ордэнам сьв. Георгія 4-й ступені. Зь лютага 1873 году — камандзір 1-га баварскага кірасірскага палка, з 1875 году — 1-й баварскай кавалерыйскай брыгады. У 1873 годзе ажаніўся з эрцгерцагіняй Гізэле, старэйшай дачкою аўстрыйскага імпэратара Франца Ёзэфа I. Мелі 4 дзяцей.

З 1881 году камандзір 1-й баварскай дывізіі, з 1887 году — камандзір I баварскага армейскага корпусу. З 1892 году генэрал-інспэктар 4-й армейскай інспэкцыі. У сакавіку 1913 году звольніўся з войска. У красавіку 1915 году вярнуўся на дзейсную службу. З 16 красавіка 1915 да 30 ліпеня 1916 камандываў 9-й арміяй і групоўкай арміяў «Прынц Леапольд», што дзейнічала на землях сучаснай Польшчы і Беларусі. 9 жніўня 1915 году ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite. Пасьпяхова кіраваў дзейнасьцю сваёй групоўкі падчас спробы расейскага войска прарваць фронт каля Баранавічаў.

29 жніўня 1916 году зьмяніў Паўля фон Гіндэнбурга на пасадзе галоўнакамандуючага на Ўсходзе і займаў тую пасаду да канца вайны. Наведаў Баранавічы ў лістападзе 1916 году, дзе правёў агляд польскіх вайсковых адзелаў легіянэраў. 20 сьнежня 1916 году атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Mérite. У 1916—1917 гадах пасьпяхова кіраваў арміямі на расейскім фронце, асабліва ў 1917 годзе, калі пачаўся распад расейскага войску. Узначальваў нямецкую дэлегацыю на мірных перамовах з бальшавікамі ў Берасьці. 11 студзеня 1919 году звольніўся з войска.

Стаўка ў Скоках

рэдагаваць

Стаўка Леапольда з восені 1916 году месьцілася ў палацы Нямцэвічаў у Скоках[4][5].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в Prinz Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf von Bayern // filmportal.de — 2005.
  2. ^ а б в Lundy D. R. Generalfeldmarschall Leopold Maximilian Joseph Maria Arnulf Prinz von Bayern // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #122271122 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Адраджаецца палац Нямцэвічаў у Скоках Звязда, 19 ліпеня 2008
  5. ^ Беларускі сьлед Леанарда Наша Ніва №12, 2005