Юры Сабалеўскі

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст

Юры Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўпцы — 26 сьнежня 1957, Кірхгайм унтэр Тэк[1], Заходняя Нямеччына) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

Юры Сабалеўскі
лац. Jury Sabaleŭski
Юры Сабалеўскі, мастак Анатоль Крывенка, 1994
Юры Сабалеўскі, мастак Анатоль Крывенка, 1994
Сьцяг Беларусі Старшыня калегіі БЦР
1945 — ?
Прэзыдэнт: Радаслаў Астроўскі
Сьцяг Беларусі Другі віцэ-прэзыдэнт БЦР
1944 — 1944
Прэзыдэнт: Радаслаў Астроўскі
Сьцяг Беларусі Старшыня Галоўнай управы Беларускай самапомачы
Папярэднік: Іван Ермачэнка
Сьцяг Беларусі Бурмістар Баранавіч
1943 — 1944
Папярэднік: Віктар Войтэнка
Сьцяг Польшчы Пасол Польшчы
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 красавіка 1889
Стоўпцы
Памёр: 26 сьнежня 1957 (68 гадоў)
Кірхгайм унтэр Тэк, Заходняя Нямеччына[1]
Партыя: Блёк нацыянальных меншасьцяў,
БСРГ

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Аграном (землямер) па прафэсіі. Супрацоўнічаў з газэтаю «Наша Ніва».

За часамі Польшчы

рэдагаваць

У 1924 годзе быў вызвалены пастановаю Сойму для выкананьня дэпутацкіх абавязкаў з наваградзкай турмы — атрымаў мандат пасла польскага Сойму замест Кахановіча (ад Блёку нацыянальных меншасьцяў). 24 сакавіка 1926 году ўзьняў на Сойме справу Саковіча, прывёўшы прыклады зьбіцьця беларускага патрыёта падчас арышту[2].

Паводле няспраўджаных зьвестак, спрабаваў адгаварыць Тарашкевіча ад пераезду ў БССР[3].

Актыўны чалец БСРГ. Пасьля разгрому Грамады з дапамогаю сэнатара Назарэўскага перабраўся ў Нямеччыну, адтуль у вольны горад Данцыг. Жыў у курортным гарадку Цопотах. Пасьля вярнуўся ў Варшаву, быў прыцягнуты да суду і апраўданы.[4]

Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1928. У 1932 асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі. У верасьні 1939 ізноў арыштаваны польскай паліцыяй. У тым самым месяцы арыштаваны НКУС БССР. З баранавіцкай турмы «Крывое кола» ўцёк падчас нямецкай бамбардзіроўкі.

Нямецкая акупацыя

рэдагаваць

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі ў Баранавічах, бурмістар Баранавіч, старшынём Галоўнай управы Беларускай самапомачы, другім віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Арыштаваны немцамі па даносу польскага падпольля.

Падчас кіраваньня ў Баранавічах дамогся беларусізацыі казаньняў і навукі падчас набажэнстваў у каталіцкіх і праваслаўных храмах па ўсёй Баранавіцкай Акрузе. Увёў строгія правілы: "увайшоў у гарадскую ўправу ня скінуўшы шапку — 5 марак штрафу; спазьніўся на працу — 10 марак; прыйшоў падпіты — гэта небясьпечна! — назаўтра, ці ты работнік, ці інжынер, ці доктар, сядзеш на бочку, у якой вывозіліся з гораду нячыстоты, ды будзеш на ёй цэлы дзень езьдзіць. Супраціў не памагаў — ён звальняў з работы. Не памагалі таксама пробы ўмешваньня ў гэткія строгія парадкі іншых нашых дзеячоў, што дакаралі бурмістра за ягоныя сярэднявечныя практыкі. Ён цьвёрда казаў: «Людзей трэба выхоўваць!» А калі яму казалі, што ў часе вайны гэткія мэтады служаць нашым ворагам, ён спакойна адказваў: «Кожны рэжым патрабуе парадку й дысцыпліны». І запраўды, нічога супроць яго ня можна было зрабіць, каб адначасна не панізіць ягонага аўтарытэту, як бурмістра, зь якім лічыліся Немцы."[5].

Дзякуючы яму ў Баранавічах былі адроджаны беларускія мастацкія й ткацкія школы. Праз Беларускую Самапомач зладзіў аграмадную выставу народнага мастацтва ў Баранавічах, "што займала колькі будынкаў, прайшло больш 20 тысячаў чалавек. А ў наладжаньні выстаўкі немалая была заслуга Юрага Сабалеўскага[5]". Ягоны кабінэт быў упрыгоджаны беларускімі дыванамі з нацыянальнымі гэрбамі, партрэтамі герояў, краявідамі.

Уваходзіў у склад дэлегацыі ў Бэрлін на пахаваньне Кубэ[6]. Тамака дэлегацыя нанесла візыт намесьніку міністра акупаваных усходніх тэрыторыяў Альфрэду Маеру, каб выказаць свае патрабаваньні, што датычылі эканомікі, школьніцтва, самакіраваньня і аб’яднаньня ўсіх беларускіх земляў.

Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэсу ў 1944 годзе. Абраны на ім у мандатную камісію[7].

Эміграцыя

рэдагаваць
 
Дэманстрацыя на Тыдзень паняволеных народаў, 1953 год. У цэнтры (у чорным капелюшы) — Юры Сабалеўскі
 
Магіла Юрыя Сабалеўскага на Праваслаўных могілках у Варшаве

На эміграцыі — старшыня калегіі БЦР, друкаваў свае ўспаміны і публіцыстыку. У 1948—1950 гадах адзін з рэдактараў газэты «Беларускае слова».

Адзін з заснавальнікаў 8 траўня 1948 у нямецкім Эльвангене Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва, якое потым аднавіла распушчаную Радаславам Астроўскім Беларускую цэнтральную раду.

У 1950 выехаў у ЗША, дзе працаваў сталяром у шпіталі ў Нью-Ёрку[8], але праз 7 гадоў вярнуўся ў Заходнюю Нямеччыну.

Сябар Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў (1950), камітэту «Незалежная Беларусь» (1955). У 1950 ад імя БЦР падпісаў пагадненьне аб сумесных дзеяньнях у барацьбе супраць бальшавізму з Украінскай Нацыянальнай Радай.

Адзін з заснавальнікаў Камітэту незалежнай Беларусі у 1955 ў Нью-Ёрку.

Памёр пры нявысьветленых абставінах. Пахаваны спачатку ў Мюнхэне, на могілках Фэльдмохінг. Пазней быў перапахаваны на Праваслаўныя могілкі ў Варшаве.

Творчасьць

рэдагаваць
  1. ^ а б Слоўнік Маракова Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «Слоўнік Маракова» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам
  2. ^ Сяргей Ёрш, Вяртаньне БНП(недаступная спасылка), Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998
  3. ^ А. Шукелойць, Астроўскі і Акінчыц
  4. ^ Васіль Рагуля «Успаміны»
  5. ^ а б Язэп Малецкі «Пад знакам Пагоні», выдавецтва «Пагоня», Таронта, 1976
  6. ^ Юры Туронак «Вацлаў Іваноўскі і беларускае адраджэньне», «Архэ», 2-1999
  7. ^ Другі Ўсебеларускі Кангрэс (дакуманты)
  8. ^ Алег Гардзіенка Выбар несавецкай эліты — Беларусь Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць