Мэліто́паль (па-ўкраінску: Мелітополь ад грэц. Μελιτοπόλη — «мядовае места») — места ў Запароскай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Мэлітопальскага раёну. Другі найбуйнейшы населены пункт вобласьці пасьля Запарожжа. Плошча 49,66 км². Насельніцтва 149 926 чал. (1 студзеня 2021).

Мэлітопаль
укр. Мелітополь
Герб Мэлітопалю Сьцяг Мэлітопалю
Дата заснаваньня: 1784
Краіна: Украіна
Вобласьць: Запароская
Тэрытарыяльная грамада: Меская
Мэр: Іван Фёдараў[d][1]
Плошча:
  • 49,66 км²
Вышыня: 38 м н. у. м.
Нацыянальны склад:
 (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-619(2)
Паштовыя індэксы: 72300—72324
КОАТУУ: UA23080070010092407
Нумарны знак: AP
Геаграфічныя каардынаты: 46°50′56″ пн. ш. 35°22′3″ у. д. / 46.84889° пн. ш. 35.3675° у. д. / 46.84889; 35.3675Каардынаты: 46°50′56″ пн. ш. 35°22′3″ у. д. / 46.84889° пн. ш. 35.3675° у. д. / 46.84889; 35.3675
Мэлітопаль на мапе Ўкраіны
Мэлітопаль
Мэлітопаль
Мэлітопаль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mlt.gov.ua/

Да 1816 року называлася Кыз-Яр, да 1842 — Новааляксандраўка.

У месцы знаходзіцца чыгуначная станцыя — транзытны пункт да Крыму.

Мінуўшчына

рэдагаваць

У ваколіцах места, у так званым Мэлітопальскім кургане, выяўленыя 2 скіфскія пахаваньні (IV ст. да Н. Хр.). У Кызыярскай лагчыне выяўленае сармата-аланскае пахаваньне (IV ст. да Н. Хр.).

У ХVI—XVIII стагодзьдзях на тэрыторыі, што належала Крымскаму ханству Асманскай імпэрыі, існаваў нагайскі аул Кызыл-Яр (ад цюрскага قیزل يار — «чырвоны бераг»). У 1769 року на месцы сучаснага Мэлітопаля паўстаў рэдут, у якім служылі запароскія казакі. У 1783 року тэрыторыя разам з паўвостравам Крымам увайшла ў склад Расейскай імпэрыі. Тут пачалі сяліцца сем’і казакаў, вольнанайманыя супрацоўнікі паштовага посту, адстаўныя жаўнеры і перасяленцы, якія праставалі ў Крым у пошуках лепшай долі. Датай заснаваньня паселішча лічыцца 1784 рок. З 1816 року вёска мела назву Новааляксандраўская слабада, тут пражывалі каля 200 чалавек. Насельніцтва хутка ўзрастала за кошт новых перасяленцаў. У 1842 атрымала статус места, сучасную назву і стала цэнтрам аднайменнага павету Таўрыйскай губэрні.

У 1870-х роках празь места прайшла Лазова-Севастопальская чыгунка, што паслужыла далейшаму разьвіцьцю гандлю. З канца XIX стагодзьдзя пачала хутка разьвівацца прамысловасьць. У 1889 року дзейнічалі 14 фабрыкаў і заводаў. У 1895 пачала работу першая электрастанцыя.

У 1917—1920 роках Мэлітопаль пераходзіў пад уладу Часовага ўраду Расеі, Добраахвотніцкай і Расейскай белагвардзейскіх арміяў, гетманату Скарападзкага, махноўцаў, урэшце Чырвонай арміі. Уключаны ў склад Таўрыдзкай губэрні РСФСР. З 1923 року — у складзе Кацярынаслаўскай губэрні, пасьля — у створанай Запароскай вобласьці УССР.

Падчас Галадамору 1932—1933 рокаў памерлі ня менш за 3473 жыхары места[2].

6 кастрычніка 1941 року пасьля адступленьня Чырвонай арміі Мэлітопаль занялі нямецкія войскі. Ён стаў цэнтрам генэральнай акругі Крым-Таўрыя ў складзе Райхскамісарыяту Ўкраіна. На працягу першага тыдню 2000 мясцовых жыдоў былі забітыя. Дзейнічалі некалькі канцэнтрацыйных лягероў.

У часе Мэлітопальскай апэрацыі места зь вялікімі стратамі было ўзятае савецкімі войскамі 23 кастрычніка 1943 року. Па сканчэньні вайны пачалося аднаўленьне прамысловасьці, і ўжо да канца 1940-х рокаў даваенны ўзровень вытворчасьці быў перавышаны. Асноўнымі галінамі вытворчасьці сталі машынабудаваньне і харчовая прамысловасьць.

З 1 сакавіка 2022 року Мэлітопаль знаходзіцца пад расейскай акупацыяй.

Геаграфія

рэдагаваць

Мэлітопаль разьмешчаны на правым беразе ракі Малочнай, каля Малочнага ліману, які прылягае да Азоўскага мора.

Прыкладна 70 % тэрыторыі места разьмешчана на водападзеле зь сярэднімі высотамі 34—40 м, рэшта — на крутым схіле даліны ракі Малочнай, у межах Прычарнаморскай нізіны. На тэрыторыі месца знаходзяцца дзьве немалыя лагчыны(d) — Кызыярская ды Пяшчанская[3].

За 10 км на поўнач ад Мэлітопалю разьмешчаны дзяржаўны гісторыка-археалягічны музэй-запаведнік «Каменная Магіла».

Для кліматычных умоваў места характэрныя сьпякотнае лета, умерана халодная зіма і недастатковае ўвільгатненьне. Сярэднямесячная тэмпэратура паветра ў ліпені — +29 °C, у студзені — −4 °C. Абсалютны мінімум складае −30 °C. Сярэднегадавая сума ападкаў складае 400 мм і вагаецца ад 350 да 450 мм.

Насельніцтва

рэдагаваць
Насельніцтва
1939 1943 1959 1973 1979 1989 2001 2017
76 000 65 000 95 000 146 00 160 664 173 385 167 655 154 992

Транспарт

рэдагаваць

Праз Мэлітопаль вядуць аўтамагістралі М14 Адэса — Новаазоўск і М26 Харкаў — Сымфэропаль.

Чыгуначная станцыя на шляху між Расеяй і Крымам. Дзьве аўтобусныя станцыі.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Тэатар «Мадэрн»

Дзейнічае каля 75 прадпрыемстваў машынабудаваньня, найбольшыя зь якіх:

  • Мэлітопальскі завод халадзільнага машынабудаваньня «Рефма»
  • «Мэлітопальскі завод трактарных гідраагрэгатаў» (Гідросила МЗТГ)
  • Мэлітопальскі маторны завод «АвтоЗАЗ-Мотор» («МеМЗ»)
  • «Млітопальскі кампрэсар» («МелКом»)

У галіне харчовай прамысловасьці працуюць «Мэлітопальскі мясакамбінат», хлебазавод, кандытарская фабрыка «Фантазія».

Культура

рэдагаваць

У месьце ладзяцца «Фэстываль мастоў», чарэшневы і мядовы фэстывалі.

Дзейнічае Мэлітопальскі краязнаўчы музэй.

Адукацыя

рэдагаваць

Дзейнічаюць дзьве дзяржаўныя вну — Таўрыйскі дзяржаўны агратэхналягічны ўнівэрсытэт і Мелітопальскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Багдана Хмяльніцкага — а таксама прыватны Запароскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналёгій. Чатыры філіі іншых украінскіх унівэрсытэтаў, сем прафэсійна-тэхнічных вучэльняў, тры коледжы, 23 сярэднія школы і 26 дашкольных навучальных установаў.

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць
  1. ^ а б Федоров Іван СергійовичMaelitopol sity soviet, 2021.
  2. ^ Геоінформаційна система місць «Голодомор 1932—1933 років в Україні» (укр.). Український інститут національної пам'яті. Праверана 18 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Алексеев А. Н. Песчанская балка // Мэлітопольський краєзнавчий журнал, 2018, № 13, с. 27—35 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць