Мутала
Мута́ла (па-швэдзку: Motala) — горад у Швэцыі, у лэне Эстэр’ётляндзе. Цэнтар аднайменнай камуны. Разьмешчаны на ўсходзе Швэцыі, на Ёта-канале і рацэ Мутале, паміж азёрамі Вэтэрнам і Бурэнам. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 30 944 чалавекі.
Мутала | |||||
швэдз. Motala | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1288 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 19,29 км² | ||||
Вышыня: | 89 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 30 944 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1604,15 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°32′38.994″ пн. ш. 15°2′12.743″ у. д. / 58.544165° пн. ш. 15.03687306° у. д.Каардынаты: 58°32′38.994″ пн. ш. 15°2′12.743″ у. д. / 58.544165° пн. ш. 15.03687306° у. д. | ||||
Мутала | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.motala.se |
Гісторыя
рэдагавацьАрхэалягічныя раскопкі на месцы Муталы паказалі, што чалавек жыў тут яшчэ 11 200 гадоў таму[1]. У XIII стагодзьдзі на паўночным беразе ракі Муталы была пабудаваная царква (цяпер на яе месцы знаходзіцца іншая царква, пабудаваная ў 1774 годзе). Упершыню Мутала згадваецца ў 1288 годзе, у лісьце караля Магнуса Лядулёса Кнуту Матсану. У сярэднявеччы Мутала складалася з трох асноўных вёсак — Мутала Сёдра Бю (даслоўна: Паўднёвая вёска), Мутала Нора Бю (паўночная вёска) і Біспмутала, а таксама шэрагу маёнткаў: Горсторп, Дувэдаль, Гольм, Урэкнэбу (апошні пазьней атрымаў назву Шарлётэнборг). У гэты час Мутала была важным гандлёвым цэнтрам у заходнім Эстэр’ётляндзе: на рацэ было пабудавана шмат млыноў, вадзілася шмат рыбы; блізка знаходзіўся важны культурны й духоўны цэнтар — Вадстэнскі кляштар.
У 1552 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў сабе ў Мутала Сёдра Бю сядзібу, якая аднак, была спаленая датчанамі напрыканцы 1567 году. У 1610 годзе герцаг Юган пабудаваў тут новую сядзібу, якую выкарыстоўваў пераважна як паляўнічы замак.
У пачатку XIX стагодзьдзя, у сувязі з будаўніцтвам Ёта-каналу, Мутала пачынае расьці і набываць значэньне. У 1822 годзе Бальтзар фон Плятэн заснаваў тут кампанію Motala Verkstad, якая пазьней набыла сусьветную вядомасьць у галіне будаўніцтва мастоў і чыгунак. Ужо праз год, у 1823 годзе, Мутала атрымала статус вольнага гандлёвага мястэчка (па-швэдзку: friköping), у 1863 годзе — местачковай камуны (па-швэдзку: köpingskommun), а ў 1881 годзе — правы гораду.
У 1923 годзе ў Мутале было заснаванае яшчэ адно прадпрыемства — Luxor, якое займалася вытворчасьцю тэле- і радыёапаратуры, а пазьней — і кампутараў. Пасьля рэформы 1971 году Мутала становіцца цэнтрам аднайменнай камуны.
Славутасьці
рэдагаваць- Мост Муталабрун
- Замак Шарлётэнборг (цяпер Музэй Муталы)
- Ёта-канал са шматступенчатым шлюзам у Бурэнсгульце
- Музэй прамысловасьці (у якім асобная выстава прысьвечана прадукцыі фірмы Electrolux, якая раней дзейнічала ў т. л. у Мутале)
- Царква Муталы
- Маторны музэй (прысьвечаны аўтамабілям, матацыклам, мапэдам, радыёапаратам)
- Ратуша (1895—1897)
- Г. зв. «Чорны шэраг» (па-швэдзку: Svarta raden) — былы квартал рабочых фірмы Motala Verkstad
- Музэй радыё
Асобы
рэдагаваць- Бальтзар фон Плятэн — швэдзкі граф, адмірал, заснавальнік Ёта-каналу
- Дэніэл Фрэйзэр — брытанскі прадпрымальнік, адзін з заснавальнікаў фірмы Motala Verkstad
- Аксэль Гольстэнсан — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік фірмы Luxor
- Аляксандар Бард — швэдзкі музыка, кампазытар, прадусар, шоў-мэн, палітык (у Беларусі найбольш вядомы як удзельнік гурта Army of Lovers)
- Рэйнэ Вісэль — швэдзкі аўтагоншчык, удзельнік Формулы-1
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Den äldsta bosättningen på Kanaljorden, Stiftelsen Kulturmiljövårds hemsida. ca 11 200 år gamla fynd = ca 9 200 f.Kr.; I de allra äldsta spårens tecken, Stiftelsen Kulturmiljövårds hemsida. Veckobrev vecka 18 2013