Electrolux (бел. Электралюкс) — швэдзкая машынабудаўнічая кампанія, адзін зь вядучых сусьветных вытворцаў электрычных і газавых прыбораў для хатніх і прафэсійных патрэб. Штогод кампанія прадае больш за 40 мільёнаў сваіх вырабаў спажыўцам з 150 краінаў. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Стакгольме. На 2015 году прадпрыемства прадавала вырабы пад 8 таварнымі знакамі: «Вялікая кухня» (Швэцыя), AEG(de) (Нямеччына), Zanussi(it) і «Мольтэні» (Італія), «Ўэстынггаўс» і Frigidaire (ЗША), Electrolux (Швэцыя), Eureka(en) (ЗША).

Electrolux
Electrolux Logotype.png
Electrolux, Headquarters in Stockholm 01.jpg
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы СтакгольмELUX B
Дэвіз Shape living for the Better
Заснаваная 1910
Заснавальнікі Аксэль Вэнэр-Грэн
Краіна
Разьмяшчэньне Стакгольм, Швэцыя
Ключавыя фігуры Кейт Маклафлін
Галіна прыборабудаваньне
Прадукцыя кухонная пліта, маразільнік, мікрахвалёвая печ, посудамыйка, пральная машына, пыласмок, сушыльная машына, халадзільнік
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg112,143 млрд швэдзкіх кронаў (2014; $16,353 млрд)[2]
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg3,581 млрд кронаў (2014; $522,2 млн)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg2,242 млрд кронаў (2014; $326,9 млн)
Лік супрацоўнікаў 59 481 (2014)
Даччыныя кампаніі Frigidaire(en) (Шарлот, Паўночная Караліна, ЗША)

ГісторыяРэдагаваць

Кампанію заснаваў у Стакгольме ў 1910 Аксэль Вэнэр-Грэн пад назвай Elektromekaniska AB. У 1912 годзе пачынаецца супрацоўніцтва Elektromekaniska AB з кампаніяй AB Lux (Стакгольм, Швэцыя), якая вырабляе з 1901 году вулічныя газавыя лямпы пад маркай Lux. Тады ж (у 1912 годзе) кампанія запускае вытворчасьць першага бытавога пыласоса (мадэль Lux 1).

У 1919 годзе пасьля зьліцьця з AB Lux назва кампаніі мяняецца на Elektrolux AB, напісаньне якой будзе зьменена на сучаснае Electrolux толькі ў 1957 годзе.

За 2014 год прадпрыемства збыла больш за 50 млн побытавых электрапрыладаў: 64% — кухонных, 18% — пральных, 8% — пыласмокаў і 10% — іншых (воданагравальнік, кліматызатар, цеплавая помпа). 50% збыту прыпадала на Амэрыку (пераважна ЗША і Бразылія), а 30% — на Эўропу.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Electroluxсховішча мультымэдыйных матэрыялаў