Шарлётэнборг (Швэцыя)
Замак | |
Замак Шарлётэнборг
Charlottenborgs slott | |
Від на Шарлётэнборг з захаду
| |
Краіна | Швэцыя |
Месцазнаходжаньне | Мутала, лэн Эстэр’ётлянд |
Каардынаты | 58°32′29″ пн. ш. 15°03′50″ у. д. / 58.54139° пн. ш. 15.06389° у. д.Каардынаты: 58°32′29″ пн. ш. 15°03′50″ у. д. / 58.54139° пн. ш. 15.06389° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Будаваньне | 1651—1662 гады |
Сайт | Motala museum Афіцыйны сайт |
Замак Шарлётэнборг | |
Замак Шарлётэнборг на Вікісховішчы |
Шарлётэнборг (па-швэдзку: Charlottenborgs slott) — замак у горадзе Мутала, на ўсходзе Швэцыі.
Гісторыя
рэдагавацьСпачатку сучасны маёнтак Шарлётэнборг называўся Ўрэкнэбу (па-швэдзку: Vräknebo) і належаў спачатку кляштару Ўрэта, затым — Вадстэнскаму кляштару. У 1651 маёнтак быў перададзены ў валоданьне графу і палкоўніку кавалерыі Людвігу Вірыху Левэнгаўпту. У 1662 ён пабудаваў тут замак і назваў яго і ўвесь маёнтак у гонар сваёй жонкі — Шарлёты Сюзаны Мары фон Гоэнлёэ-Ноенштайн унд Гляйхэн: Шарлётэнборг.
Першапачаткова замак меў тры паверхі, але ў 1799-1803 гадох ён быў перабудаваны і стаў ніжэй. У 1920-я гады на рацэ Мутала была пабудавана гідрастанцыя, і замкавы парк быў патоплены. З 1959 замак належыць камуне Мутала.
Музэй Муталы
рэдагавацьЦяпер у замку разьмешчаны Музэй гораду Мутала, прысьвечаны, пераважна, швэдзкаму і замежнаму мастацтву XVII—XX стагодзьдзяў. Напрыклад, тут можна пабачыць унікальныя вырабы па дрэве Сафіі Ісбэрг, работы Бруна Лільефорса і Югана Крутэна.
Прывіды
рэдагавацьУ навакольлі замак Шарлётэнборг вядомы як Замак прывідаў. Існуе шмат розных гісторый пра прывіды ў замку. Напрыклад, пра Белую панну — саму першую гаспадыню замку графіню Шарлёту, труп якой, быццам, знаходзіўся тры гады на кухні, у чаканьні сьмерці мужа, каб быць пахаванымі разам. Іншая гісторыя распавядае пра расейскіх ваеннапалонных, якіх іншы гаспадар замку, Адам Людвіг Левэнгаўпт, дасылаў да сябе дамоў з вайны, а ягоная жонка Брыта Даратэя быццам замуравала іх у падвале.