Герб Вадсё
Вадсё. Від з мора

Вадсё (па-нарвэску: Vadsø, па-фінску: Vesisaari, па-паўночнасаамску: Čáhcesuolu) — горад і камуна ў Нарвэгіі, цэнтар фюльке Фінмарк. Насельніцтва — 6186 чалавек. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе паўвыспы Варангер. У Вадсё разьмешчаны аэрапорт дзяржаўнага значэньня і марскі порт.

У горадзе працуе філіял дзяржаўнага тэле-і радыёканала NRK, а таксама маецца ўласная радыёстанцыя Varangerradio. Штодня ў горадзе выдаецца газэта Finnmarkena і выходзіць штотыднёвік Varangeren.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Вадсёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў