Аўтамагістраль Кола
Фэдэра́льная аўтамабі́льная даро́га М18 «Кола» — дзеючая аўтадарога фэдэральнага значэньня ў Расеі Санкт-Пецярбург — Петразаводзк — Мурманск — Севераморск. Працягласьць аўтамагістралі — прыблізна 1376 кілямэтраў. Уваходзіць у эўрапейскую дарогу E105 Кіркенэс — Ялта.