Муляраўка

пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Муля́раўка[1] (трансьлітарацыя: Muliaraŭka) — пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар Муляраўскага сельсавету.

Муляраўка
Муляраўка
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Петрыкаўскі
Сельсавет: Муляраўскі
Насельніцтва:
  • 486 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2350
Паштовы індэкс: 247930
СААТА: 3243864056
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′25″ пн. ш. 28°33′44″ у. д. / 52.20694° пн. ш. 28.56222° у. д. / 52.20694; 28.56222Каардынаты: 52°12′25″ пн. ш. 28°33′44″ у. д. / 52.20694° пн. ш. 28.56222° у. д. / 52.20694; 28.56222
Муляраўка на мапе Беларусі ±
Муляраўка
Муляраўка
Муляраўка
Муляраўка
Муляраўка
Муляраўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад места Петрыкава, за 178 км ад Гомля[2].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагодзьдзя як невялікае паселішча ў Петрыкаўскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. Назву атрымала ад урочышча.

15 лютага 1886 року ўведзеная ў эксплюатацыю чыгуначная станцыя на чыгунцы Лунінец — Гомель. 10 лістапада 1896 ад пажару згарэў мясцовы тартак.

22 лютага 1942 року савецкія партызаны ў часе вайны зь Нямеччынай разграмілі акупацыйны гарнізон. Гэта была адна зь першых баявых партызанскіх апэрацый на чыгуначных камунікацыях. У 1943 року нацысты часткова спалілі пасёлак.

З 8 студзеня 1986 року — цэнтар Муляраўскага сельсавету.

Геаграфія

рэдагаваць

Чыгуначная станцыя лініі Лунінец — Каленкавічы, за 12 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, 178 км ад Гомля.

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзейнічаюць Петрыкаўскі адкормавы пункт, раённыя аб’яднаньні «Сельгастэхніка» і «Сельгасхімія», керамзітавы завод, фэльчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, бібліятэка, дзіцячы садок, клюб, паштовае аддзяленьне, крама.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 — 57 жыхароў, 9 двароў;
  • 1917—130 жыхароў;
  • 1959 — у пасёлку 100 жыхароў, на чыгуначнай станцыі — 73 жыхары;
  • 1999—649 жыхароў, 210 двароў[2];
  • 2004—572 жыхары, 204 гаспадаркі.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ а б БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. — С. 24.