Мантывід

Гедымінаў сын
(Перанакіравана з «Монтвід»)

Мантывід (1276 — 2 лютага 1348) — літоўскі князь, сын вялікага князя Гедзіміна.

Мантывід
лац. Mantyvid
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1276(1276)
Памёр 2 лютага 1348
Бацька Гедзімін

Відмунд (Widmund) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Монтвід азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Відзімонт)[6].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Montiwid[a] або Монтивид[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Монтивитъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[7]; Монтовитъ (Сафійскі першы летапіс)[8].

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Паводле Раўданскага рукапісу, Мантывід нарадзіўся ў 1276 годзе і быў старэйшым сынам Гедзіміна ад першай жонкі Віды. Паводле летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, у час разьмеркаваньня ўдзелаў ВКЛ атрымаў ад Гедзіміна ў валоданьне Кернаў і Слонім.

Памёр да 1352 году, бо не ўпамінаецца ў складзенай у гэты год літоўска-польскай умове. Паводле хронікі Матыяса Ноенбурскага, два браты літоўскага «караля» загінулі ў бітве на рацэ Страве 2 лютага 1348 году. Адным з братоў быў Нарымонт, а другім у літаратуры звычайна называюць менавіта Мантывіда[9].

  1. ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
  2. ^ Widmund, Nordic Names
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
  7. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
  9. ^ Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań — Wrocław, 1999. S. 244—245.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць