Месткавічы
Ме́сткавічы[1] — вёска, уваходзіць у склад Плешчыцкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. На ўсход ад вёскі працякае рака Прыпяць. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р147.
Месткавічы | |
трансьліт. Miestkavičy | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Плешчыцкі |
Насельніцтва: | 162 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225745 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°1′31″ пн. ш. 26°5′18″ у. д. / 52.02528° пн. ш. 26.08833° у. д.Каардынаты: 52°1′31″ пн. ш. 26°5′18″ у. д. / 52.02528° пн. ш. 26.08833° у. д. |
± Месткавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПаселішча ўпершыню згадана ў XV стагодзьдзі. У гэты час Месткавічы належалі Сырапятам, а зь цягам часу перайшлі да роду Шырмічаў. У першай палове XVI стагодзьдзя маёнтак належаў пінскаму войскаму Марціну Шырму[2]. З часу тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы сярэдзіны XVI стагодзьдзя ў Вялікім Княстве Літоўскім Месткавічы ўваходзілі ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[3].
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, вёска ўваходзіла ў склад Пінскага павету. У 1795 годзе прыхаджане, якая належалі да грэкакаталіцкай царквы Прасьвятой Багародзіцы, былі пераведзены ў праваслаўе. У 1827 годзе царква згарэла[2].
У 1875 годзе на сродкі мясцовых жыхароў была ўзьведзена новая, драўляная царква сьв. Тройцы, якая захавалася да нашых дзён[4].
Падчас Першай сусьветнай вайны тут праходзіла лінія фронту, захаваліся ўмацаваньні і магілы салдат[5].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай вёска ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. З 1939 году ў складзе БССР[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 162 жыхары
- 1999 год — 212 жыхароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Царква Сьвятой Тройцы (1875) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000573
- Магілы салдат Першай сусьветнай вайны
- Абарончыя збудаваньні Першай сусьветнай вайны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 237
- ^ а б Гісторыя Месткавічаў
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
- ^ «Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год
- ^ Местковичи на «Глобусе Беларуси»