Мерачанка

рака ў Летуве і Беларусі
(Перанакіравана з «Мерычанка»)

Мерачанка, Мярчанка (лет. Merkys, Мяркі́с) — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток ракі Нёману. Даўжыня 202 км, у межах Беларусі 12 км. Вадазбор 4440 км², у межах Беларусі каля 100 км². Выдатак вады за 14 км ад вусьця 35,2 м³/с, найбольшы — 49,8 м³/с.

Рака
Мерычанка
Рака Мерычанка ў Летуве
Рака Мерычанка ў Летуве
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мікулішкаў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Гарадзенская вобласьць, Аранскі раён і Салечніцкі раён
Даўжыня 202 км
Сярэднегадавы сьцёк 49,8 м³/с
Плошча басэйну 4440 км²
Месцазнаходжаньне
Мерычанка на мапе
Асноўныя прытокі
Левыя Сольча

На рацэ стаяць места Мерач і гістарычныя мястэчкі Табарышкі, Тургелі і Яшуны.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на Ашмянскім узвышшы за 2 км на поўдзень ад вёскі Мікулішкаў Ашмянскага раёну. Выкарыстоўвалася для сплаву лесу. Рэчышча ў вярхоўях і нізоўях зьвілістае, да граніцы зь Летувой каналізаванае.

Жыўленьне пераважна грунтавое. Веснавое разводзьдзе ў сакавіку — траўні. Замярзае ў сьнежні, ледастаў няўстойлівы (да 1,5 месяца)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 258.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.