Тургелі (лет. Turgeliai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Цэнтар староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 588 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Салечнікаў.

Тургелі
лац. Turgieli
лет. Turgeliai
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Тургеляў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва: 588 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′0″ пн. ш. 25°30′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 25.5° у. д. / 54.4; 25.5Каардынаты: 54°24′0″ пн. ш. 25°30′0″ у. д. / 54.4° пн. ш. 25.5° у. д. / 54.4; 25.5
Тургелі на мапе Летувы
Тургелі
Тургелі
Тургелі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тургелі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца-пахавальня Кабылінскіх, помнікі архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV ст. пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1511 годзе ў Тургелях збудавалі драўляны касьцёл з фундацыі паноў-шляхты Мангірдовічаў, Габрыяловічаў і Міхневічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тургелі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1837 годзе у мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У другой палове XIX ст. у Тургелях было 18 будынкаў. У 1897—1909 гадох праводзілася рэканструкцыя касьцёла.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тургелі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Тургелі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1930-я гады ў суседнім маёнтку Аляксандраве жыў генэрал Люцыян Жалігоўскі, зь якім у гэты час сябраваў мясцовы ксёндз Юзэф Абрэмскі[1].

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Тургелі Летуве.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 277 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 588 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1837)
  • Капліца-пахавальня Кабылінкіх (1850)
  1. ^ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 395.
  2. ^ Krzywicki J. Turgiele // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 638.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць