Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч
Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч (па-польску: Maria Magdalena Buttowt-Andrzejkowicz, 22 ліпеня 1852, вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — чэрвень 1933, мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча) — польская і беларуская мастачка, выкладніца і філянтропка.
Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч | |
Імя пры нараджэньні | Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 ліпеня 1852 |
Месца нараджэньня | вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | чэрвень 1933 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча (цяпер Беларусь) |
Занятак | Мастачка, выкладніца |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМарыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. у сярэднезаможнай маянтковай шляхецкай каталіцкай сям'і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў у маёнтку Баландзічы (Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя), які належаў Бутаўт-Андрайковічам. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гарадзенскага і Пінскага паветаў Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія пасады[1].
Поўнае ейнае імя, атрыманае пры хросьце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Ейным бацькам быў Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, які валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні, а таксама маёнткамі Кабузьзе і Мінкаў. Марыя Магдалена мела дзьве родныя сястры Малгажату (Рыту) і Марыю (іншыя дочкі Яраслава Бутаўт-Андрайковіча)[1].
Вучылася ў Рызе ў манахаў А. Лізэн-Маўэра і М.Адама, y 1875—1876 гг. — y Італіі[2].
Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей ня мела.
Ад бацькі Марыя Магдалена атрымала ў спадчыну маёнтак Гарнастаевічы ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. Ейная сястра (Марыя) атрымала ў спадчыну маёнткі Кабузьзе і Мінкаў[2].
Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч ня мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстамэнту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) і перадала яго ў 1920-ыя гг. пры сваім жыцьці. Пасьля гэтага яна жыла на ўтрыманьні ў Генрыха Канстанціна Бутаўт-Андрайковіча (1882—1941) у маёнтку Гарнастаевічы. Генрых стаў апошнім уласьнікам маёнтку Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусьветнай вайны)[3].
Памерла ў чэрвені 1933 г. у маёнтку Гарнастаевічы, а была пахаваная ў маёнтку Поразава Беластоцкага ваяводзтва (Польшча), які належаў Бутаўт-Андрайковічам, — каля магілаў прадстаўнікоў свайго роду. Раней (1925 г.) у Поразаве была пахаваная і ейная родная сястра Марыя Яраславаўна Бутаўт-Андрайковіч[3].
Творчасьць
рэдагавацьЗ 1881 г. жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Ваўкавыскі павет) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчынаў[3].
З-за хваробы вачэй y канцы 1880-х гг. спыніла сваю творчую дзейнасьць[1].
У 1907 г. стала чаліцай Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні. У Гарнастаевічах яе часта наведвалі мастакі Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі, карціны якіх (у тым ліку іх партрэты сям'і Бутаўт-Андрайковічаў) меліся ў палацы ў Гаранстаевічах[3].
Працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медычы з Пампэніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сьляпога» (1878), «Лакетак у гроце» (1881), «Міласэрнасьць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Яе карціна «Лакетак у гроце» (1881) захоўваецца ў Нацыянальны музэі ў Кракаве (Польшча)[4].
Займалася таксама асьветнай дзейнасьцю і філянтропіяй. Стала адной з першых зьбіральніцаў твораў беларускага народнага мастацтва[3].
Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) вёска Гарнастаевічы ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводзтва, а сама Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч стала грамадзянкай міжваеннай ПольшчыПамылка цытаваньня: Няма закрываючага тэга </ref>
пасьля адкрытага тэга <ref>
Вядомыя толькі па назвах і ўспамінах
рэдагаваць- У лесе, 1879 год
- Хрыстос вяртае зрок сьляпому, 1882 год
- Партрэт мужчыны, 1882 год
- Партрэт Вандаліна Пуслоўскага, 1882 год
- Пры ўнуку 1882 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с.
- ^ а б Butautas R. S. Butautai — Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. — Vilnius. Gediminas, 2018, — 300 s.
- ^ а б в г д «Невядомая мастачка Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрэйковіч». Звязда. 31 ліпеня 2022 году.
- ^ Lija Skalska-Miecik: Maria Magdalena Andrzejkowicz-Buttowt. W: Artystki polskie. Katalog wystawy. red. Agnieszka Morawińska (red.). Warszawa: Muzeum Narodowe w Warszawie, 1991.