Маршалавы астравы

астраўная краіна ў Ціхім акіяне
(Перанакіравана з «Маршалавы выспы»)

Маршалавы астравы, афіцыйна Рэспубліка Маршалавы астравы — адна з краінаў Мікранэзіі ў заходняй частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца на поўначы ад Науру і Кірыбаці, на ўсходзе ад Аб’яднаных краін Мікранэзіі, на поўдні ад амэрыканскай тэрыторыі Атола Ўэйк.

Маршалавы астравы
Aolepān Aorōkin M̧ajeļ
Republic of the Marshall Islands
Сьцяг Маршалавых астравоў Герб Маршалавых астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Jepilpilin ke ejukaan
Дзяржаўны гімн: «Forever Marshall Islands»
Месцазнаходжаньне Маршалавых астравоў
Афіцыйная мова Маршальская, ангельская
Сталіца Маджура
Найбуйнейшы горад Маджура
Форма кіраваньня Рэспубліка
Джурэланг Зэдкая
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
213-е месца ў сьвеце
181 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
205-е месца ў сьвеце
62 000
342,5/км²
СУП
 • агульны (2001)
 • на душу насельніцтва
220-е месца ў сьвеце
$115 млн
$2900
Валюта Даляр ЗША (USD)
Незалежнасьць
— ад ЗША

21 кастрычніка 1986
Дамэн верхняга ўзроўню .mh
Тэлефонны код +692
Мапа Маршалавых астравоў
Мапа Маршалавых астравоў

Гісторыя

рэдагаваць

Астравы адкрытыя ў 1526 годзе гішпанцам Алонза дэ Салазарам. Наступным эўрапейцам, які прыбыў на астравы быў ангелец Джон Маршал, у гонар якога астравы і атрымалі сваю назву. У 1885 годзе астравы былі заселеныя нямецкай гандлёвай кампаніяй і празь некалькі гадоў яны сталі часткай пратэктарату нямецкай Новай Гвінэі. Японія акупавала іх у выніку Першай сусьветнай вайны і кіравала імі пад мандатам Лігі Нацыяў. Пад час Другой сусьветнай вайны Злучаныя Штаты Амэрыкі захапілі астравы ў 1944 годзе. У 1979 годзе была абвешчана рэспубліка Маршалавы астравы, незалежнасьць якой афіцыйна была аб’яўлена 21 кастрычніка 1986 году.

Адміністрацыйнае дзяленьне

рэдагаваць

Адміністрацыйна Маршалавы астравы падзяляюцца на 25 раёнаў, якія адпавядаюць колькасьці заселеных астравоў.

Геаграфія

рэдагаваць

Краіна складаецца з 25 атолаў і 5 ізаляваных астравоў. Асноўныя атолы і астравы дзеляцца на дзьве групы: «Ланцуг Ратака» і «Ланцуг Раліка». Дзьве траціны насельніцтва краіны жывуць на атолах Маджура (сталіца) і Эбэе. Астатнія атолы і астравы малазаселеныя з-за недахопу працы і слабага эканамічнага разьвіцьця. На некаторых атолах жыцьцё зусім традыцыйнае і ежа складаецца з таго, што людзі самі зловяць і вырасьцяць. У гарадах асноўнай часткай ежы зьяўляецца рыс.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маршалавы астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў