Маджура (анг. Majuro) — сталіца астраўной дзяржавы Маршалавы астравы, у Ціхім акіяне.

Маджура, люты 1973

Насельніцтва — 25 400 чалавек (2004). Пабудаваны на аднайменным атоле, які складаецца з 64 астравоў. Порт, міжнародны аэрапорт. Асноўнае насельніцтва засяроджана на астравах Д-У-Д (Далап-Уліга-Дарэн, Dalap-Uliga-Darrit — з поўдня на поўнач, на ўсходнім заканчэньня атола). Уліга — асноўны дзелавы раён, банкаўскі і турыстычны цэнтар. На Ўлізе знаходзіцца Каледж Маршалавых астравоў, сярэдняя і пачатковая школы. Урадавыя ўстановы знаходзяцца на востраве Даляп. На Даляпе таксама знаходзяцца некалькі буйных крамаў. На Дарэн знаходзяцца, у асноўным, жылыя будынкі, пачатковая і сярэдняя школа. У заходняй частцы атола, у 30 км ад Д-У-Д знаходзіцца пасёлак Ляура — расьце жылы раён з папулярным пляжам. Сярэдняя школа Маршалавых астравоў знаходзіцца на паўночнай ускрайку Маджура, на востраве Рыта.

Плошча самога атола — усяго 9,7 км ², плошча лягуны — 295 км ².

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маджурасховішча мультымэдыйных матэрыялаў