Марцін Мікалай Караль Радзівіл
Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства — 11 студзеня 1782, Слуцак) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, навуковец. Крайчы вялікі літоўскі (1723—1752), генэрал-лейтэнант Літоўскага войска. Кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага (1757)[1].
М. М. К. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 лістапада 1705 мяст. Цімкавічы Слуцкага княства |
Памёр | 11 студзеня 1782 Слуцак |
Пахаваны | |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Ян Мікалай Радзівіл Дарота Генрыка з Пшэбяндоўскіх |
Жонка | Марына з Мышкаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Антаніна, Юзэф Мікалай ад 2-га шлюбу: Міхал Геранім, Дамінік, Якуб, Антоні Мікалай |
Дзейнасьць | палітык |
Біяграфія
рэдагавацьЗь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Яна Мікалая і Дароты Генрыкі з Пшэбяндоўскіх. Меў брата Юзэфа Альбрэхта.
Навучаўся ў Нясьвіжы і Вільні, рана выявіў здольнасьці да навукі. У 1720 выехаў у замежнае падарожжа, у час якога завёў знаёмствы з многімі навукоўцамі. Пазьней зладзіў лябараторыі ў Клецку і Чарнаўчыцах, праводзіў фізычныя, мэдычныя і хімічныя дасьледаваньні, захапляўся алхіміяй.
У 1723 атрымаў урад крайчага, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу (1737). У 1729 зрабіўся ардынатам на Клецку.
Відаць, душэўна захварэў. Паводле сьведчаньняў сучасьнікаў, верыў у перасяленьне душаў, намерваўся перайсьці ў юдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, зьвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў М. М. Радзівіла пад апеку Г. Ф. Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазьней апеку пераняў М. К. Радзівіл.
Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, зь якой меў дачку Антаніну і сына Юзэфа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 139.
- ^ Радзівіл Марцін Мікалай Кароль // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 492.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Аляксей Хадыка. Беларускаму Фаўсту 305 гадоў… https://web.archive.org/web/20150202053910/http://agroecotour.com/ru/articles/36-history/68-faust-305