Мантывілы
Мантывілы, Монтвілы — літоўскі шляхецкі род гербаў Ляліва, Пабог і Тры Калёны[1].
Мантывілы | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Першы з роду: | Мантывіл |
ПрозьвішчаРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Мантывіл
Імя Мантывіл (Монтвіл), ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Мантывіл складаецца з фармантаў -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', і -віл-, які паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Мантывіл азначае «гарлівая воля» і адпавядае германскаму імю Willmant[4].
ГісторыяРэдагаваць
Заснавальнік роду — літоўскі баярын Мантывіл, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера[a]. Яшчэ адзін упамін пра Мантывіла датуеццца 1473 годам, калі зь яго ўдавой ажаніўся Ян Табаравіч[8].
Род шырока разгалінаваўся на Жамойці і Віленшчыне.
Найбольш вядомыяРэдагаваць
- Станіслаў Мантывіл (1841—1916) — зямянін, прамысловец і ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Юзэф Мантывіл (1850—1911) — грамадзкі дзяяч, мэцэнат, дырэктар Віленскага зямельнага банку і сябра III Думы
ЗаўвагіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 207.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 172.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 309.
ЛітаратураРэдагаваць
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)