Мантывід

Гедымінаў сын

Мантывід (1276 — 2 лютага 1348) — літоўскі князь, сын вялікага князя Гедзіміна.

Мантывід
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1276(1276)
Памёр 2 лютага 1348
Бацька Гедзімін

Імя рэдагаваць

Асноўны артыкул: Мантывід (імя)

Імя Мантывід (Монтвід) зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонтлітоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Мантывід тлумачылася як «сьвятло Віды», што засьведчыла традыцыйнасьць разуменьня германскага паходжаньня гэтага імя[2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Мантывід складаецца з фармантаў -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', і -від- (германскія імёны Vidimer, Widericus, Widbod), які паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць', або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[3]. Такім парадкам, імя Мантывід азначае «моц гарлівасьці»[2].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Montiwid[a] або Монтивид[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Монтивитъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[4]; Монтовитъ (Сафійскі першы летапіс)[5].

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Паводле Раўданскага рукапісу, Мантывід нарадзіўся ў 1276 годзе і быў старэйшым сынам Гедзіміна ад першай жонкі Віды. Паводле летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, падчас падзелу ўдзелаў ВКЛ атрымаў ад Гедзіміна ў валоданьне Кернаў і Слонім.

Памёр да 1352 году, бо не ўпамінаецца ў складзенай у гэты год літоўска-польскай умове. Паводле хронікі Матыяса Ноенбурскага, два браты літоўскага «караля» загінулі ў бітве на рацэ Страве 2 лютага 1348 году. Адным з братоў быў Нарымонт, а другім у літаратуры звычайна называюць менавіта Мантывіда[6].

Заўвагі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  4. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
  6. ^ Tęgowski J. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań — Wrocław, 1999. S. 244—245.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць