Мантвілы
Мантывілы, Монтвілы — літоўскі шляхецкі род гербаў Ляліва, Пабог і Тры Калёны[1].
Мантвілы лац. Mantviły | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Першы з роду: | Мантывіл |
Прозьвішча
рэдагавацьМунтвіл (Muntwil) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Вільгейда; германскія імёны Willebut, Vilgard, Williheid) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Монтвіл азначае «гарлівая воля»[6] (тое ж, што і імя Вільмонт).
Адпаведнасьць імя Мантвіл германскаму імю Muntwil, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[7], сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
Гісторыя
рэдагавацьЗаснавальнік роду — літоўскі баярын Мантывіл, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера[a]. Яшчэ адзін упамін пра Мантывіла датуеццца 1473 годам, калі зь яго ўдавой ажаніўся Ян Табаравіч[11].
Род шырока разгалінаваўся на Жамойці і Віленшчыне.
Найбольш вядомыя
рэдагаваць- Станіслаў Мантывіл (1841—1916) — зямянін, прамысловец і ўдзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- Юзэф Мантывіл (1850—1911) — грамадзкі дзяяч, мэцэнат, дырэктар Віленскага зямельнага банку і сябра III Думы
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 207.
- ^ а б Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 204.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 115.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 172.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 98.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 309.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)