Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў
«Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў» (МЗМК) — найбольшы ў Эўропе завод будаўнічых матэрыялаў з мэталу, заснаваны ў сьнежні 1968 г. у Маладэчне (Менская вобласьць, Беларусь)[3]. На 2015 г. прадпрыемства мела звыш 560 прыладаў абсталяваньня магутнасьцю звыш 30 тыс. тонаў мэталаканструкцыяў за год. Асноўным абсталяваньнем былі: 1) пракатны стан магутнасьцю звыш 110 тыс. тонаў за год для выпуску гнутазварных профіляў квадратнага і прастакутнага сячэньня, электразварных трубаў і гнутых швэлераў; 2) пракатная лінія магутнасьцю звыш 40 тыс. тонаў за год для вырабу сталёвых ліставых гнутых профіляў з трапэцыяпадобнымі гофрамі з ацынкавана-афарбаванай сталі (профнасьціл); 3) аўтаматычная лінія вытворчасьці трохслойных сьценавых і дахавых сэндвіч-панэляў з напаўняльнікам з мінэральнай ваты. У 2012 г. вытворчасьць завода перавысіла спажываньне будаўнічых мэталаканструкцыяў у Беларусі[4].
«Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў» | |
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Вашыя праекты ў рэчаіснасьць |
Заснаваная | 29 сьнежня 1968 (55 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Маладэчна (Менская вобласьць, Беларусь) |
Ключавыя фігуры | Алег Месьнік |
Галіна | Прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў |
Прадукцыя | Агароджа, вежа, сэндвіч-панэль, электразварная труба, цяпліца, швэлер |
Абарачэньне | ▼128,173 млрд рублёў[1] (2015; $7,994 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲-85,750 млрд руб. (2015; -$5,348 млн) |
Чысты прыбытак | ▲-85,774 млрд руб. (2015; -$5,349 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 998 (2016) |
Матчына кампанія | Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь |
З 2000 г. завод быў асноўным пастаўніком мэталаканструкцыяў для шэрагу буйных будынкаў:
- у Беларусі: звыш 2000 вежаў сотавай сувязі па 70 мэтраў вышынёй (2000—2012), Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2002—2006), завод газэтнай паперы (Шклоў, Магілёўская вобл., 2005—2008), Менск-Арэна (2006—2008), Летні амфітэатар (Віцебск, 2007), Менскі цэнтар фрыстайла (2009—2015), «Крычаўцэмэнтнашыфэр» (Магілёўская вобласьць, 2008—2013), Беларускі цэмэнтны завод (Касьцюковічы), «Ваўкавыскцэмэнтнашыфэр» (Гарадзенская вобласьць), завод цынкаваньня (Ліда, Гарадзенская вобл.), 9 лядовых палацаў (Бабруйск, Баранавічы, Берасьце, Віцебск, Ворша, Гомель, Ліда, Маладэчна);
- за мяжой: завод мэталакорду (Ліпецк, Расея), завод паркетнай дошкі (Віньніца, Украіна), завод сухіх сумесяў (Астана, Казахстан), радыёмаякі ў партах Балтыйскага мора (Клайпеда, Летува; Балтыйск, Калінінградзкая вобласьць, Расея), Калінінградзкая ЦЭЦ-2, Сланцаўскі цэмэнтны завод (Ленінградзкая вобласьць, Расея), Іжорскі трубны завод (Пецярбург, 2005), завод «Кірышынафтааргсынтэз» (Ленінградзкая вобл.)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 034,24 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў (Менская вобласьць) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ а б Іван Бараноўскі. Мэталаканструкцыі з Маладэчна: надзейнасьць і бясьпека // Зьвязда : газэта. — 21 сакавіка 2012. — № 53 (27168). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |