Летні амфітэатар
Летні Амфітэатр — унікальная канцэртная пляцоўка, на якой праводзяцца канцэрты міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». Зьяўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“».
У пачатку XX стагодзьзя на месцы летняга амфітэатра дзейнічаў цырк Леры[1]. Ідэя пабудаваць летні амфітэатар у Віцебску зьявілася ў маі 1987 году[2]. Архітэктар Вячаслаў Бабашкін[3]. Будаўніцтва пачалося ў 1987 годзе[4] і працягвалася 8 месяцаў[5]. Здадзены ў эксплюатацыю ў 1988 годзе да «Ўсесаюзнага фэстывалю-конкурса польскай песьні». Фэстываль прайшоў двойчы: ў 1988 і 1990 годзе. Кіраўніцтва БССР не верыла ў магчымасьць пабудаваць пляцоўку ў такі сьціслы тэрмін і спачатку плянавала правесьці фэстываль у Палацы спорту ў Менску. Правядзеньне фэстываля ў Віцебску супала з сяброўскімі адносінамі Віцебска і Зялёнай Гуры. Паведамляецца, што амфітэатар не мог зьмясьціць усіх жадаючых папрысутнічаць на канцэртах і некаторым прыйшлося стаяць на халмах непадалёк. Пляцоўка была пабудаваная на месцы ссохлага Замкавага ручая[6]. Летні амфітэатар разьмешчаны ў цэнтры Віцебска па адрасе праспэкт Фрунзэ, дом 13А, непадалёк ад перакрыжаваньня з вуліцай Леніна. Непадалёк ад амфітэатра працякае ручай Гапееўскі, што стварае атмасфэру парка[7]. Першапачаткова ў зале было 5400 месцаў[8]. Пасьля распаду СССР правядзеньне фэстывалю польскай песьні згубіла актуальнасьць. Другое жыцьцё фэстывалю надаў фэстываль «Славянскі базар». Ён праходзіў у самы цёплы месяц году — ліпень. Разам з тым часта пад час шматгадзінных канцэртаў былі дажджы, што вымусіла пабудаваць дах над трыбунамі.
У 1999 годзе праведзеная мадэрнізацыя амфітэатра: была паднятая сярэдняя трыбуна глядацкай залі, драўляныя стулкі былі замененыя на плястмасавыя, абсталяваная гасьцявая ложа на 15 месцаў, у будынку для артыстаў надбудавалі трэці паверх[4]. Рэканструяваны ў 2007 годзе. Узьведзены дах даўжынёй 120 мэтраў і вышынёй 25 мэтраў[9], абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў. З пункту погляду архітэктуры, летні амфітэатар — складаная мэталічная канструкцыя[10]. У 2009 годзе каля амфітэатра створаная алея ляўрэтараў спэцыяльнай прэміі «Праз мастацтва — да міра і ўзаемаразуменьня»[8].
Плошча сцэны складае 472 кв. мэтраў[7]. Летні амфітэатар складаецца з трох частак — трыбун, чатырохпавярховага артыстычнага блёку і даха. Умяшчальнасьць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месцы падзелены на 10 сэктараў[8]. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сэктарах, якія разьмешчаныя перад сцэнай[11].
Летні амфітэатар на беларускіх грошах
рэдагаваць- Выява летняга амфітэатра зьмешчана на купюры ў 10000 беларускіх рублёў, якія выпускаліся ад 2001 да 2017 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Светлана Высоцкая. Летний амфитеатр. Витебск - достопримечательности. (06.09.2012)
- ^ Летний амфитеатр, http://www.evitebsk.com/w/index.php?title=Летний_амфитеатр&oldid=28816 (last visited май 24, 2020).
- ^ Віцебск. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5. с. 117
- ^ а б Досье: Летнему амфитеатру в Витебске - 30 лет (13 июля 2018)
- ^ Miasto Witebsk Культурная прастора VITEBSK4ME
- ^ Бубенько Т.С., Ляденко Б.В. История изучения и реставрации башни Ольгерда в Витебске // Опыт сохранения историко-культурного наследия и трансграничное сотрудничество в сфере культурного туризма Материалы международной научно-практической конференции. Витебский государственный университет имени П.М. Машерова. — 2012. — С. 25-31.
- ^ а б Василенко А.О. Сценография летнего амфитеатра в Витебске // VII Машеровские чтения. Материалы Международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых. — 2013. — С. 108-110.
- ^ а б в Гаврильчик З.С., Радкевич В.С. Культурно-исторический компонент туристко-рекреационного потенциала г. Витебска // Наука - образованию, производству, экономике материалы ХХШ(70) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов: в 2-х томах. Витебский государственный университет им. П.М. Машерова. — 2018. — С. 51-52.
- ^ Летні амфітэатр – галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
- ^ Дегтярев А.М., Ялтыхов В.В., Козакевич А.И. Инженерно-геодезические измерения деформаций конструкций покрытия летнего амфитеатра в городе Витебске при их эксплуатации // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F: Строительство. Прикладные науки. — 2015. — № 8. — С. 164-168.
- ^ Схема Летнего амфитеатра
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |