Макс Маер
Максімілян Маер (па-нямецку: Maximilian Meyer; нарадзіўся 18 верасьня 1995 году, Обэргаўзэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клюбу АПОЭЛ. Часам прыцягваецца да выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны.
Макс Маер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 верасьня 1995[1][2] (29 гадоў)
| |
Рост | 173 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | АПОЭЛ | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2018 2018—2021 2021 2021—2022 2022 2022—2024 2024— |
Шальке-04 Крыстал Пэлас Кёльн Фэнэрбахчэ → Міт’юлян (арэнда) Люцэрн АПОЭЛ |
146 (17) 46 (1) 11 (0) 6 (0) 8 (0) 65 (17) 1 (0) |
Зборныя | ||
2014—2016 | Нямеччына | 4 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьМаер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обэргаўзэнскага «Рот-Вайсу», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў гульцом «Шальке-04». У сэзоне 2011—2012 гадоў разам зь юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэсьлігі, а пазьней і Бундэсьлігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» зь лікам 2:1. У сэзоне 2012—2013 гадоў ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галявых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэсьлігі.
У сьнежні 2012 году Маер падпісаў першы прафэсійны кантракт з «Шальке-04» да 2015 году[4]. 16 лютага 2013 году ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэсьлізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матчу супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галявой перадачай[5]. 12 сакавіка 2013 году адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасараю» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сэзоне ў Бундэсьлізе правёў 5 матчаў. Пасьля сэзону 2012—2013 гадоў узяў сёмы нумар, што пацьвярджае высокі давер у клюбе да адоранага й таленавітага паўабаронцы.
7 траўня 2013 году Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 году[6][7].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьМакс Маер гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. 11 лістапада 2009 году Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Нямеччыны да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне й забіўшы адзін гол[8].
У 2012 году ў складзе юнацкай зборнай Нямеччыны да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Эўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызэрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом спаборніцтваў[9].
13 траўня 2014 году Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Нямеччыны ў матчы супраць зборнай Польшчы[10].
Дасягненьні
рэдагавацьКамандныя
рэдагаваць- Віцэ-чэмпіён юнацкага чэмпіянату Эўропы: 2012
- Чэмпіён Бундэсьлігі (да 19 гадоў): 2012
- Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў: 2016
Індывідуальныя
рэдагаваць- Срэбны мэдаль Фрыца Вальтэра U-17: 2012[11]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Max Meyer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Maximilian Meyer // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1047897245 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Schalke verlangert mit Juwel Meyer — kicker
- ^ Дубль Бастаса прыносіць нічыю ў Майнцы — FC Schalke 04
- ^ Farfan und Uchida startklar - Meyer verlangert — kicker
- ^ Meyer verlangert bis 2017 — FC Schalke 04 auf Facebook
- ^ Spielbericht der deutschen U-15 gegen Estland — transfermarkt.de
- ^ 2012: Макс Майер — UEFA.com
- ^ It was fun - Low praises Germany youngsters after Poland draw. Goal
- ^ Fritz-Walter-Medaille fur Goretzka, Ginter, Rudiger und Lotzen — Bundesliga.de
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на афіцыйным сайце «Шальке-04»
- Профіль на сайце Weltfussball.de
- Профіль на сайце Transfermarkt.de
- Профіль на сайце Kicker.de
- Профіль на сайце www.uefa.com