Міт’юлян Гэрнінг

дацкі футбольны клюб з Гэрнінгу

«Міт’юлян» (па-дацку: Midtjylland) — дацкі футбольны клюб з гораду Гэрнінгу. Заснаваны ў 1999 годзе. Двухразовы чэмпіён Даніі (2015, 2018). Клюб быў створаны ў рамках зьліцьця двух клюбаў з гарадоў Гэрнінгу і Ікасту.

Міт’юлян
FC Midtjylland.svg
Поўная назва Football Club Midtjylland
Заснаваны 2 лютага 1999
Горад Гэрнінг, Данія
Стадыён MCH Арэна
Умяшчальнасьць: 11 800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2021—2022 2 месца
fcm.dk(дацк.)

ГісторыяРэдагаваць

Футбольны клюб «Міт’юлян» быў заснаваны Джоні Рунам, прадпрымальнікам і ўладальнікам прыватнага бізнэсу ў лесапрамысловай галіне, і Стээнам Гэсэлем, аўтарызаваным дылерам кампаніі Mercedes-Benz[1].

Мужчыны хацелі аб’яднаць футбольныя клюбы «Ікаст», які быў зафундаваны ў 1935 годзе, і «Гэрнінг Фрэмад», горад нараджэньня якога ёсьць 1918 год. Клюбы дзесяцігодзьдзямі былі супернікамі адзін аднаму, але ніколі яны не гулялі значнай ролі ў дацкім футболе. «Ікаст» меў пэўны посьпех у канцы 1970-х і 1980-х гадоў і тройчы клюб выступаў у фінале Кубка Даніі. Толькі праз доўгія гады перамоваў клюбы ў выніку здолелі дамовіцца і аб’яднацца ў адзіную структуру. Угода паміж клюбамі была канчаткова аформлена 6 красавіка 1999 году і абвешчаная на прэс-канфэрэнцыі на наступны дзень[2][3].

У 2000 годзе «Міт’юлян» дасягнуў падвышэньня да Супэрлігі пасьля выдатнага сэзону ў Першай лізе. Дружына здолела зарабіць на свой рахунак больш пунктаў, чым любая іншая каманда ў гісторыі дывізіёну. У ліпені 2014 году Мэт’ю Бэнгэм, уладальнік ангельскага клюбу «Брэнтфард», стаў мажарытарным акцыянэрам мацярынскай кампаніі FCM Holding Midtjylland[4]. У сэзоне 2014—2015 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны. Пазьней «Міт’юлян» яшчэ некалькі разоў атрымоўваў тытул чэмпіёнаў, а ў сэзоне 2020—2021 гадоў дацкі клюб упершныю выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў[5].

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ёнас Лёсьль 1989
4   Аб Стэфан Гартэнман 1997
5   ПА Эміліяна Мартынэс 1999
6   Аб Юэль Андэрсан 1996
7   Нап Піёнэ Сыста 1995
8   ПА Крыстафэр Ульсан (ар. Андэрлехт) 1995
11   Нап Густаў Ісаксэн 2001
14   Аб Гэнрык Дальсгор 1989
16   Бр Эліяс Оляфсан 2000
17   Аб Мадс Цыкосэн 1997
18   Нап Эдўард Чылуф’я 1999
20   ПА Вальдэмар Андрэасэн 2005
22   Аб Понтус Тэксэль 2004
24   ПА Олівэр Сёрэнсэн 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28   Аб Эрык Сьвятчанка (капітан) 1991
29   Аб Паўліньню 1995
30   Бр Марк Угбо 2004
35   ПА Шарлес Матус 1996
37   ПА Армін Гігавіч (ар. Растоў) 2002
39   Нап Хуан Марэна 2002
47   Нап Фрэдэрык Гэйсэльбэрг 2003
55   Аб Віктар Бак 2003
58   Нап Араль Сымсыр 2002
73   Аб Жуніньню 1995
74   Нап Жуніёр Брумаду 1999
  ПА Эмам Ашур 1998
  Нап Астрыт Сэльмані (ар. Гапаэль Б.) 1997

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць