Максімілян Крузэ (па-нямецку: Maximilian Kruse; нарадзіўся 19 сакавіка 1988 году, Райнбэк, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, паўабаронца.

Макс Крузэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1988(1988-03-19)[1] (36 гадоў)
Рост 181 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009
2009—2012
2012—2013
2013—2015
2015—2016
2016—2019
2019—2020
2020—2022
2022
2023
Вэрдэр
Санкт-Паўлі
Фрайбург
Барусія Мёнхэнглядбах
Вольфсбург
Вэрдэр
Фэнэрбахчэ
Уніён
Вольфсбург
Падэрборн-07
1 (0)
96 (22)
34 (11)
66 (23)
32 (6)
84 (32)
20 (7)
38 (16)
19 (7)
5 (0)
Зборныя
2013—2021 Нямеччына 17 (4)

Кар’ера

рэдагаваць

Крузэ пачаў сваю кар’еру ў мясцовым клюбе. У ліпені 2005 году далучыўся да складу «Вэрдэру»[2], аднак гуляў амаль толькі за другую каманду брэмэнцаў. 4 траўня 2009 году Макс падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам «Санкт-Паўлі». У сэзоне 2011—2012 гадоў Макс забіў у Бундэсьлізе-2 13 галоў і аддаў 6 галявых перадачаў, дзякуючы чаму як «Санкт-Паўлі» фінішаваў з 62 пунктамі на чацьвёртым месцы[3].

«Фрайбург»

рэдагаваць

Дзякуючы гэткаму посьпеху з гамбурскім клюбам Макс быў запрыкмечаны «Фрайбургам», да якога далучыўся ўлетку 2012 году й адразу стаўся ягоным лідэрам[4]. Дэбютаваў за свой новы клюб 18 жніўня 2012 году ў матчы на Кубак Нямеччыны супраць клюбу «Вікторыі», які скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць гульцоў з Фрайбургу, а Крузэ забіў першы гол і стаўся асыстэнтам для свайго партнэра Сэбастыяна Фрайса[5]. 25 жніўня Крузэ дэбютаваў за клюб у Бундэсьлізе, забіўшы гол у матчы супраць «Майнцу», які скончыўся ўнічыю 1:1[6].

«Барусія» Мёнхэнглядбах

рэдагаваць

Пасьля выбітнага сэзону за «Фрайбург» Крузэ падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху ў красавіку 2013 году[7].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

За галоўную зборную Нямеччыны Макс дэбютаваў 29 траўня 2013 году матчам супраць Эквадора. 2 чэрвеня 2013 году ў матчы супраць зборнай ЗША на 79 хвіліне забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Вольфсбург»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць