Максім Швяцоў

беларускі футбаліст

Максім Швяцоў (нарадзіўся 2 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Максім Швяцоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1998(1998-04-02)[1][2] (26 гадоў)
Рост 178 см
Вага 78 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 3
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—4 Дынама Менск 149 (1)
Зборныя
2017—2020 Беларусь (да 21) 13 (0)
2020—2022 Беларусь 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец дзіцячай школы менскага «Дынама». З 2015 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 2 жніўня 2015 году дэбютаваў у асноўным складзе «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму. У сэзоне 2016 году стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць берасьцейскага «Дынама» (4:1) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Зь ліпеня, пасьля прыходу ў каманду некалькіх дасьведчаных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.

У сакавіку 2017 году склаў новую доўгатэрміновую ўгоду з «Дынама»[4]. Пачынаў сэзон 2017 году ў дублі, але ўжо з траўня пачаў гуляць у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сэзону ўжо часьцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляючы таксама за дубль. У лютым 2018 году зноў склаў дамову зь менчукамі[5]. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. Захаваў сваё месца і ў сэзоне 2019 году. У ліпені 2020 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[6]. У сьнежні 2022 году зноў падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[7]. У сэзоне 2023 году пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральнага абаронцы Сяргею Паліцевічу, Аляксандру Сачыўку, Аляксею Гаўрыловічу. У студзені 2024 году падоўжыў дзейнае пагадненьне з сталічным клюбам[8].

Міжнародная рэдагаваць

У 2014 і 2015 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У 2016—2017 гадах быў капітанам зборнай Беларусі (да 19 гадоў). 31 траўня 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Расеі (0:7). У далейшым быў адным з асноўных гульцоў моладзевай зборнай. 23 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану (1:0), зьявіўшыся на зьмену ў канцы сустрэчы.

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 3 0
2017 Найвышэйшая ліга 11 0
2018 Найвышэйшая ліга 25 0
2019 Найвышэйшая ліга 22 0
2020 Найвышэйшая ліга 23 0
2021 Найвышэйшая ліга 23 0
2022 Найвышэйшая ліга 27 1
2023 Найвышэйшая ліга 12 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць