Аляксандар Сачыўка

беларускі футбаліст

Аляксандар Сачыўка (нарадзіўся 5 студзеня 1986 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама». З 2017 па 2021 гады правёў 12 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Аляксандар Сачыўка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 студзеня 1986(1986-01-05)[1][2] (38 гадоў)
Рост 183 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003 Дынама Менск 30 (0)
2004 Дарыда 28 (4)
2005 Менск-2 28 (1)
2006—2016 Менск 270 (18)
2017—2018 Дынама Менск 32 (3)
2018—2021 Шахцёр Салігорск 78 (5)
2022—4 Дынама Менск 37 (5)
Зборныя
2006—2009 Беларусь (да 21) 12 (0)
2017—2021 Беларусь 12 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец школы менскага «Тарпэда», але выступаў потым за дубль менскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў гульцом менскай «Зьмены», які ў 2006 годзе быў пераўтвораны ў футбольны клюб «Менск». Адразу ў клюбе стаў адным з асноўных абаронцаў, цягам 12 сэзонаў зьяўляўся апірышчам лініі абароны менчукоў. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з клюбам. У сэзоне 2014 году стаў капітанам каманды пасьля зыходу Андрэя Разіна. У траўні 2014 году некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. У чэрвені 2014 году не гуляў праз траўмы, але пазьней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2015 году чарговы раз падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У сэзоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасьня аформіў хет-трык у матчы супраць «Славіі», які стаў увогуле адзіным у тым сэзоне Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў быў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату 2017 году. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году пачаў радзей зьяўляцца на полі.

У жніўні 2018 году, скасаваўшы кантракт з «Дынама», стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да сканчэньня 2021 году[8]. У пачатку 2022 году, пакінуўшы «Шахцёр», трэнаваўся з расейскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку паводле сямейных абставінаў вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку далучыўся да менскага «Дынама»[10]. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам[11]. У студзені 2024 году падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12].

Міжнародная

рэдагаваць

У складзе моладзевай зборнай Беларусі правёў 12 гульняў, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году.

У кастрычніку 2015 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13], але тады гэтак і не згуляў за яе. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.

Дасягненьні

рэдагаваць

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 22 0
2016 Найвышэйшая ліга 28 6
Дынама Менск 2017 Найвышэйшая ліга 25 3
2018 Найвышэйшая ліга 7 0
Шахцёр Салігорск 10 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць