Максім Санец
Максі́м Сане́ц (нарадзіўся 4 красавіка 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпраму».
Максім Санец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 184 см[2] | |
Вага | 82 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дняпро Рагачоў | |
Нумар | 15 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2014—2015 | Гомель | 20 (1) |
2016—2017 | Крумкачы | 19 (0) |
2017—2019 | Тарпэда Менск | 15 (2) |
2018—2019 | → Лякаматыў Гомель | 28 (7) |
2019—2020 | Лякаматыў Гомель | 14 (2) |
2021 | Спадарожнік | 5 (1) |
2021 | Іслач | 8 (1) |
2022 | Слуцак | 12 (2) |
2023—2024 | Паперпрам | 25 (8) |
2024— | Дняпро Рагачоў | 6 (2) |
Зборныя | ||
2016—2017 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьЗ 2013 году пачаў выступаць за дубль «Гомля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасьня 2014 году дэбютаваў у асноўнай камандзе гамельчукоў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (1:2). У сэзоне 2015 году працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў першай дружыне на замену напрыканцы матчаў. 25 кастрычніка 2015 году забіў першы гол за «Гомель» у Найвышэйшай лізе, улучыўшы мяч у браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).
У лютым 2016 году, пасьля страты «Гомлем» месца ў Найвышэйшай лізе, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клюб «Крумкачы»[3]. У сталічным клюбе пачаў пераважна выходзіць на замену, а таксама выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 году падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады[4]. У першай палове сэзону 2017 году выступаў перадусім за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 году кантракт клюба з футбалістам быў скасаваны[5], і неўзабаве той стаў гульцом сталічнага «Тарпэда»[6]. У складзе «Тарпэда» стаў пераважна выходзіць на замену.
У 2018 годзе, пасьля таго як «Тарпэда» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, стаў перадусім гуляць за дубль. У ліпені 2018 году быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лякаматыву»[7], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У пачатку 2019 году, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сэзону з «Тарпэда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лякаматыў»[8]. У жніўні 2019 году «Тарпэда» спыніла існаваньне, нападнік стаў гульцом «Лякаматыва» на трывалай аснове. У красавіку 2020 году паводле вынікаў канфлікту з гомельскім клюбам быў дыскваліфікаваны на месяц і абвешчаны свабодным агентам[9]. Пасьля гэтага прыблізна год прапусьціў праз службу ў войску.
У красавіку 2021 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». Дэбютаваў за каманду 29 траўня 2021 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёману» (2:2), адзначыўшыся голам. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычанаў. У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, далучыўся да «Іслачы»[10], дзе пераважна выходзіў на замену. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў гульцом «Слуцка»[12], дзе пераважна выходзіў на замену. У лістападзе 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з слуцкім клюбам[13].
У лютым 2023 году ўзмоцніў шыхты гомельскага «Паперпрама»[14]. У лютым 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[15].
Міжнародная
рэдагаваць10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы (1:1).
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 15 | 1 |
Крумкачы | 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 | |
Тарпэда Менск | Першая ліга | 14 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
Лякаматыў Гомель | Першая ліга | 14 | 5 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Maksim Sanets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://vk.com/photo-121879905_457250624
- ^ "Гомель" объявил о переходе Максима Санца в "Крумкачы" (рас.)
- ^ Максим Санец на три года продлил контракт с "Крумкачами" (рас.)
- ^ "Крумкачы" расторгли контракты с Санцом и Одеоибо (рас.)
- ^ Корсак и Санец перешли в минское «Торпедо» (рас.)
- ^ "Торпедо" отдало Санца в аренду (рас.)
- ^ Санец продолжит играть за "Локомотив" (рас.)
- ^ Форвард гомельского «Локомотива» Санец дисквалифицирован и стал свободным агентом (рас.)
- ^ Санец перешел в "Ислочь" (рас.)
- ^ Четыре игрока покинули "Ислочь" (рас.)
- ^ Максим Санец перешел в "Слуцк" (рас.)
- ^ "Слуцк" расторг контракты с Санцом и Заробековым (рас.)
- ^ Гомза и Санец стали игроками "Бумпрома" (рас.)
- ^ Максим Санец продлил контракт с "Бумпромом" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)