Максім Высоцкі

беларускі футбаліст

Максім Высоцкі (нарадзіўся 29 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Баранавічы».

Максім Высоцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 студзеня 1995(1995-01-29)[1] (29 гадоў)
Рост 191 см
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Баранавічы
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014 Менск-2 18 (0)
2015—2016 Менск 0 (0)
2016 Тарпэда Менск 3 (0)
2017 Баранавічы 15 (0)
2017 Нафтан 10 (0)
2018 Дняпро Магілёў 13 (0)
2019 Гарадзея 4 (0)
2020 Хімік 19 (0)
2021 Смаргонь 5 (0)
2021 Іслач 1 (0)
2022 Белшына 5 (0)
2022—2023 Маладэчна-2018 22 (0)
2024—4 Баранавічы 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клюбу «Менск». У 2014 годзе выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Максім вярнуўся ў «Менск», дзе стаў другім брамнікам пасьля Андрэя Клімовіча. На полі гэтак і не зьявіўся. У пачатку 2016 году быў аддадзены ў арэнду менскаму «Тарпэда», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 году не гуляў праз пашкоджаньні. У пачатку 2017 году далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў першым складзе. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клюбу, толькі ў канцы сэзону страціў месца ў складзе. У сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Баранавічы».

У студзені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. Пачынаў сэзон у якасьці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[4]. У студзені 2019 году стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. Цягам сэзону 2019 году ў асноўным быў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Гарадзею»[6]. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сэзон пачаў у складзе шацілавіцкага «Хіміка». Спачатку чаргаваўся на поле з Аўтандзілам Лабадзэ, зь верасня трывала заняў месца першага брамніка.

У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні», дзе быў другім брамнікам пасьля Паўла Шчарбачэні. У ліпені 2021 году перайшоў у «Іслач»[7]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў толькі ў матчы апошняга тура супраць «Энэргетыка-БДУ» (0:4). У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў працоўную ўгоду[9]. Пачынаў сэзон 2022 году ў якасьці галоўнага брамніка бабруйчанаў, але пазьней страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 году пакінуў «Белшыну»[10]. У жніўні 2022 году далучыўся да «Маладэчна-2018», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2023 году некаторы час трэнаваўся з «Астраўцом»[11], аднак неўзабаве падоўжыў кантракт з маладэчанскім клюбам[12]. Пакінуў «Маладэчна» ў сьнежні 2023 году[13]. У красавіку 2024 году прыяднаўся да «Баранавічаў»[14].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

У верасьні 2011 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў зборную Беларусі (да 21 году), але гэтак і не згуляў за яе.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Баранавічы 2017 Першая ліга 15 –21
Нафтан Найвышэйшая ліга 10 –21
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 13 –19

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць