Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
(Перанакіравана з «Магілёўскі аблвыканкам»)
Магілёўскі абласны́ выкана́ўчы камітэ́т — выканаўча-распарадчы орган мясцовага кіраваньня Магілёўскай вобласьці, заснаваны ў студзені 1938 году
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | Магілёўскі аблвыканкам |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 (86 гадоў таму)[1] |
Від | абласны |
Праўны стан | выканаўчы камітэт |
Задача | выкананьне абласнога бюджэту |
Сядзіба | Ленінскі раён, Першамайская вул., д. 71[2] |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д.Каардынаты: 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Магілёўская вобласьць |
Сяброўства | Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў, Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Анатоль Ісачанка[3] |
1-ы намесьнік | Анатоль Уласевіч |
Намесьнікі | Валер Малашка, Сяргей Маслаў, Руслан Страхар |
Кіраўнік справамі | Мікалай Дзядкоў[4] |
Галоўная ўправа | прэзыдэнт Беларусі |
Зьвязаныя службы | Галоўная ўправа юстыцыі, Управа ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму |
Старонка ў сеціве | mogilev-region.gov.by/be |
Падпарадкаваны А. Лукашэнку. Сядзіба аблвыканкаму — м. Магілёў, вул. Першамайская, 71.
Службы
рэдагавацьНа 2021 год Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт улучаў:
- 5 камітэтаў — 1) архітэктуры і будаўніцтва, 2) дзяржаўнай маёмасьці, 3) працы, занятасьці і сацыяльнай абароны, 4) сельскай гаспадаркі і харчаваньня, 5) эканомікі;
- 9 галоўных управаў — 1) адукацыі, 2) арганізацыйна-кадравай працы, 3) аховы здароўя, 4) гандлю і паслугаў, 5) землеўпарадкаваньня, 6) ідэалягічнай працы і справаў моладзі, 7) кантрольна-аналітычную, 8) фінансавую, 9) юстыцыі;
- 5 управаў — 1) жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2) культуры, 3) працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, 4) спорту і турызму, 5) унутраных справаў;
- 2 аддзелы — 1) аховы дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаньняў абароны, 2) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці[4].
Выканаўчыя камітэты вобласьці
рэдагавацьНа 2021 год Магілёўскі аблвыканкам меў у сваім падпарадкаваньні 23 выканаўчыя камітэты:
- 2 гарадзкія — Бабруйскі і Магілёўскі;
- 21 раённы — Амсьціслаўскі, Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Глускі, Горацкі, Дрыбінскі, Касьцюковіцкі, Качэрыцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі, Магілёўскі, Прапойскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі і Шклоўскі[5].
Старшыні
рэдагаваць- Іван Церахаў (1938—1941)
- Ёсіф Кардовіч (1943—1948)
- Давыд Лукашэвіч (1948 — красавік 1949)
- Якім Жылянін (красавік 1949 — кастрычнік 1959)
- Пётар Лявіцкі (кастрычнік 1959 — студзень 1962)
- Глеб Крывулін (студзень 1962 — студзень 1963)
- Глеб Крывулін (старшыня сельскага аблвыканкаму, студзень 1963 — снежань 1964)
- Міхаіл Заваротны (старшыня прамысловага аблвыканкаму, студзень 1963 — снежань 1964)
- Васіль Луцкін (сьнежань 1964 — люты 1974)
- Віталь Прышчэпчык (люты — 7 жніўня 1984)
- Анатоль Маслакоў (7 жніўня 1974 — 21 студзеня 1985)
- Аляксей Яновіч (21 студзеня 1985 — чэрвень 1987)
- Аляксандар Кічкайла (ліпень 1987— 1989)
- Мікалай Грынёў (1989 — лістапад 1994)
- Аляксандар Кулічкоў (28 лістапада 1994 — 11 сакавіка 1999)
- Міхаіл Дражын (12 сакавіка 1999 — 17 кастрычніка 2000)
- Барыс Батура (14 лістапада 2000 — 31 кастрычніка 2008)
- Пётар Руднік (29 сьнежня 2008 — 22 сьнежня 2014)
- Уладзімер Даманеўскі (27 сьнежня 2014 — 26 сакавіка 2019)
- Леанід Заяц (1 красавіка 2019 — 13 сьнежня 2021)
- Анатоль Ісачанка (з 13 сьнежня 2021 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Старонкі гісторыі Магілёўскай вобласьці // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
- ^ Кантакты // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
- ^ Лукашэнка прызначыў новых губэрнатараў у Віцебскую і Магілёўскую вобласьці // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 сьнежня 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
- ^ а б Выканаўчая ўлада // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
- ^ Гарадзкія і раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласьці // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2021 г. Праверана 13 сьнежня 2021 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Раённыя | |
---|---|
Гарадзкія |