Магераўка

вёска ў Зубаўскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі

Ма́гераўка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лешчы. Уваходзіць у склад Зубаўскага сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 кілямэтраў на поўдзень ад Воршы і за 1 кілямэтар на ўсход ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-ПецярбургАдэса (у межах Беларусі — магістраль М8).

Магераўка
лац. Mahieraŭka / Magieraŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Зубаўскі
Насельніцтва: 237 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211036[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′48.1″ пн. ш. 30°28′36.4″ у. д. / 54.363361° пн. ш. 30.476778° у. д. / 54.363361; 30.476778Каардынаты: 54°21′48.1″ пн. ш. 30°28′36.4″ у. д. / 54.363361° пн. ш. 30.476778° у. д. / 54.363361; 30.476778
Магераўка на мапе Беларусі ±
Магераўка
Магераўка
Магераўка
Магераўка
Магераўка
Магераўка

Магер (Magher, Mager) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле фундушу ад 30 чэрвеня 1592 граф на Шклове і Мышы Аляксандар Янавіч Хадкевіч запісаў на ўтрыманьне плябана толькі што збудаванага ў Шклове касьцёлу 3 вёскі: Лешчу, Магераўку і Турлаі, якія ад 1623 года перайшлі ва ўласнасьць Шклоўскага дамініканскага кляштару[4].

10 кастрычніка 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Якаўлевіцкага сельсавету перададзеная ў склад Зубаўскага сельсавету[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1910 год — 148 чалавек[6]
  • 1999 год — 310 чалавек
  • 2010 год — 237 чалавек
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1069.
  4. ^ РДГА у Санкт-Пецярбургу. Ф. 1400, воп. 2, спр. 143, с. 126.
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
  6. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 57.