Лешча
Ле́шча — рака ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці і Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 191 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Лешча | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Акунёўка |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць, Віцебская вобласьць і Беларусь[1] |
Даўжыня | 33 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,2 м³/с |
Плошча басэйну | 191 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,3 ‰ |
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Акунёўка Шклоўскага раёну, вусьце ў межах вёскі Зорная Аршанскага раёну. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і нізкай плыні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Абалона двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да вёскі Лешча Шклоўскага раёну), ніжэй зьвілістае; шырыня яго ў нізкай плыні 5—6 м. Берагі ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія і стромкія, у нізкай — абрывістыя[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 219
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 219