Ліхаманка Заходняга Нілу

Ліхаманка Заходняга Нілу (ЛЗН) — інфэкцыя, што перадаецца праз укус суставаногіх, пераважна крывасмокавых камароў. Месцамі размнажэньня камароў ёсьць вадаёмы, ямы, канавы, кар’еры, цыстэрны і бочкі з дажджавой вадой, падвалы жылых будынкаў, хлявы і сьвірны. Вірус пераносіцца пералётнымі птахамі. Заражэньне ўяўляе сьмяротную пагрозу праз пашкоджаньне мозга (энцэфаліт) і яго абалонак (мэнінгіт).

Распаўсюд хваробы на 2006 год
Укус самкі камара

Упершыню вірус выявілі ў 1937 годзе ў крыві жыхаркі вытокаў Нілу. Беларускі навукова-дасьледчы інстытут эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі атрымаў першы штам вірусу ў Беларусі ў 1985 годзе пры дасьледаваньні біяпробаў унутраных органаў 62 пералётных птушак уздоўж штучных вадаёмаў рыбнай гаспадаркі «Трэмля» (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць) падчас экспэдыцыі па выяўленьні арбавірусаў. Пазьней штам вірусу вылучылі ў Белавескай пушчы ў камароў роду Aedes і ў крыві мясцовага жыхара.

Папярэджаньне

рэдагаваць
 
Падвешаны да столю накамарнік для ложка

Заражэньне папярэджвае нанясеньне на адкрытую скуру рэпелентаў супраць камароў, устанаўленьне на вокнах і фортках маскітных сетак, трыманьне закрытымі ёмістасьцяў з вадой, прачышчэньне вадасьцёкаў для ўніканьня працяглага існаваньня лужынаў, дэзінсэкцыя вадаёмаў і затопленых падвалаў.

Хвароба выяўляецца праз пад’ём тэмпэратуры цела, дрыжыкі, галаўны, цяглічны і сустаўны боль. Адзначаюцца млоснасьць і ваніты, павелічэньне лімфатычных вузлоў, сыпка на скуры. Аб пранікненьні інфэкцыі ў цэнтральную нэрвовую сыстэму (ЦНС) сьведчыць цяглічная слабасьць, сутаргі, зьніжэньне адчувальнасьці і парушэньне сьвядомасьці (кома). Таксама пашкоджваюцца судзінкавая абалонка і сеткавіца вачэй (страта зроку)[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ліхаманка Заходняга Нілусховішча мультымэдыйных матэрыялаў