Камары

сямейства казурак

Камары́, або сапра́ўдныя камары́, або крывасмо́кавыя камары́ (Culicidae) — сямейства двухкрылых вусякоў, якія належаць да групы даўгавусых (Nematocera), саміцы імага якіх у большасьці выпадках зьяўляюцца кампанэнтам комплексу гнуса.

Камар
Aedes aegypti biting human.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Суставаногія
Кляса Вусякі
Атрад Мухі
Падатрад Доўгавусыя
Сямейства Камары
Бінамінальная намэнклятура
Culicidae

Камары праходзяць чатыры этапы жыцьцёвага цыклю: яйка, лічынка, лялячка й дарослая асоба, як то імага. Дарослыя самкі адкладаюць яйкі ў стаячай вадзе, якая можа быць саланчаковай, азёрная, лужынай ці знаходзіцца ў штучным рэзэрвуары. Першыя тры этапы ажыцьцяўляюцца на вадзе й займаюць прыкладна 5—14 дзён у залежнасьці ад тэмпэратуры й іншых умоваў навакольнага асяродзьдзя. Зь яек вылупляюцца лічынкі, якія потым ператвараюцца ў лялячак. Дарослыя камары выходзяць зь лялячкі, якая плавае на паверхні вады. Дарослыя асобіны жывуць на працягу 4—8 тыдняў[1].

Камары маюць ротавыя органы, адаптаваныя для праколваньня скуры жывёлаў і расьлінаў. Яны складаюцца зь верхняй і ніжняй губы, якія выцягваюцца, утвараючы футляр, дзе зьмяшчаюцца доўгія тонкія іглы, але ў самцоў ротавыя органы зьяўляюцца недаразьвітымі. Мужчынская асоба камароў звычайна сілкуецца нэктарам і расьлінным сокам, аднак самка камара павінна атрымлівае пажыўныя рэчывы з крыві чалавека ці жывёлаў, перш чым яна адкладвае яйкі. Існуюць каля 3500 відаў камароў, якіх можна знайсьці па ўсім сьвеце. Сьліна камара перадаецца жывёле ці чалавеку падчас укусу, і можа выклікаць водрыкі ці сьверб. Акрамя таго, многія віды могуць заглынаць хваробатворныя мікраарганізмы падчас укусу і перадаваць іх наступным ахвярам. Такім чынам, камары ёсьць аднымі з галоўных пераносчыкаў паразытарных захворваньняў, як то малярыя і філярыя, і арбавірусных захворваньняў, як то жоўтая ліхаманка, чыкунгунья, ліхаманка Заходняга Нілу, ліхаманка дэнге і Зыка. Перадаючы хваробы, камары выклікаюць сьмерць большай колькасьці людзей, чым любы іншы таксон жывёлаў, то бок чалавечыя страты складаюць больш за 700 тысяч штогод[2][3][4]. Сьцьвярджаецца, што амаль палова людзей, якія калі-небудзь жылі на сьвеце, памерлі ад хваробы, якую пераносяць камары[5][6], але гэта сьцьвярджэнне часьцяком аспрэчваецца. Камары не могуць жыць і нармальна функцыянаваць, калі тэмпература паветра апускаецца ніжэй за 10°C. Найвялікшая актыўнасьць камароў выяўляецца пры тэмпературы 15—25°C.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць