Мэнінгіт
Мэнінгіт — запаленьне мазгавой абалонкі (ахоўнай мэмбраны галаўнога і сьпіннога мозгу) праз заражэньне вірусам або бактэрыяй (мэнінгакок[1]). Уяўляе сьмяротную небясьпеку праз блізкасьць запаленьня да галаўнога і сьпіннога мозгу.
Пашыранасьць і распаўсюд
рэдагавацьНосьбітамі ўзбуджальніка найчасьцей ёсьць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханьне і дотык.
Праява
рэдагавацьНапачатку нагадвае застуду: запаленьне задняй сьценкі глоткі, нязначнае павышэньне тэмпэратуры, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпэратура ўзьнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзінаў пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.
Папярэджаньне
рэдагавацьДзеля прадухіленьня заражэньня варта:
- карыстацца марлевымі павязкамі;
- гуляць штодня на сьвежым паветры;
- ужываць багатую на вітаміны і мікраэлемэнты ежу;
- разьмінацца і загартоўвацца штодня;
- праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Надзея Нікалаева. Мэнінгіт: прамаруджваньне можа каштаваць жыцьця // Зьвязда : газэта. — 30 красавіка 2010. — № 83 (26691). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
- ^ Мэнінгіт нагадвае прастуду // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2013. — № 15 (27380). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэнінгіт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў