Ліпі́ды (ад грэц. λίπος, lípos — «тлушч») — тлустыя кісьлі, а таксама іхныя вытворныя, як паводле радыкалу, гэтак і паводле карбаксільнай групы.

Выкарыстоўваемае раней вызначэньне ліпідаў, як групы арганічных злучэньняў, добра рашчынальных у непалярных арганічных рашчынальніках (бэнзол, ацэтон, хляраформ) і практычна нерашчынальных у вадзе, зьяўляецца недакладным. Па-першае, такое вызначэньне замест слушнай характарыстыкі клясы хімічных злучэньняў кажа толькі аб фізычных уласьцівасьцях. Па-другое, у цяперашні час вядомая дастатковая колькасьць злучэньняў, нерашчынальных у непалярных рашчынальніках альбо, наадварот, добра рашчынальных у вадзе, якія, тым ня менш, адносяцца да ліпідаў. У сучаснай арганічнай хіміі вызначэньне тэрміну «ліпіды» заснавана на біясынтэтычнай роднасьці дадзеных злучэньняў — да ліпідаў адносяць тлустыя кісьлі і іхныя вытворныя. У той жа час у біяхіміі і іншых разьдзелах біялёгіі да ліпідаў па-ранейшаму прынята адносіць і гідрафобныя ці амфіфільныя рэчывы іншай хімічнай прыроды[1].

Асноўныя біялягічныя функцыі ліпідаў уключаюць здольнасьць да назапашваньня энэргіі, а таксама яны выступаюць у якасьці структурных кампанэнтаў вузавых мэмбранаў[2]. Яны ўплываюць на пранікальнасьць вузаў і актыўнасьць многіх фэрмэнтаў, удзельнічаюць у перадачы нэрвовага імпульсу, у цягліцавым скарачэньні, стварэньні міжвузавых кантактаў, у іммунахімічных працэсах[3]. Ліпіды маюць шырокае прымяненьне ў касмэтычнай і харчовай прамысловасьці, а таксама ў галіне нанатэхналёгіяў[4].

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ «Липид». Роснано.
  2. ^ Subramaniam S, Fahy E, Gupta S, Sud M, Byrnes RW, Cotter D, Dinasarapu AR, Maurya MR (October 2011). «Bioinformatics and systems biology of the lipidome». Chemical Reviews. 111 (10): 6452–90. doi:10.1021/cr200295k. PMC 3383319. PMID 21939287.
  3. ^ Липиды / Л. Д. Бергельсон // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ Mashaghi S, Jadidi T, Koenderink G, Mashaghi A (February 2013). «Lipid nanotechnology». International Journal of Molecular Sciences. 14 (2): 4242–82. doi:10.3390/ijms14024242. PMC 3588097. PMID 23429269.