Карбонавыя кісьлі
Карбонавыя кісьлі[1] (карбонавыя квасы) — кляса арганічных рэчываў, малекулы якіх утрымліваюць адну ці некалькі -COOH групаў. Большасьць арганічных квасаў зьяўляюцца слабымі.
Клясыфікацыя
рэдагавацьУ залежнасьці ад наяўнасьці пэўнага радыкалу ў складзе квасу карбонавыя квасы падзяляюць на наступныя групы:
- араматычныя (бэнзойны квас)
- аліфатычныя (насычаныя (капронавы квас) і ненасычаныя (акрылявы квас))
- аліцыклічныя
- гетэрацыклічныя (нікатынавы квас).
Па колькасьці карбаксыльных групаў квасы могуць быць:
- аднаасноўнымі (воцатны квас)
- дзьвюхасноўнымі (шчаўевы квас)
- шматасноўнымі (цытрынавы квас).
Пры наяўнасьці ў складзе малекулы іншых функцыянальных групаў (напрыклад, -ОН, =CO, -NH2 ды іншых) утвараюцца оксы-, кета-, амінаквасы і іншыя злучэньні.