Лібан (гара)

горны хрыбет у Лібане

Ліба́н (па-арабску: جَبَل لُبْنَان‎, jabal lubnān, па-сырыйску: ܛܘܪ ܠܒ݂ܢܢ, ṭūr leḇnān) — горны хрыбет у Лібане даўжынёй 170 км. Найвышэйшы пункт — гара Курнэт-эс-Саўда вышынёй 3088 м.

Лібан
Найвышэйшы пункт
Курнэт-эс-Саўда[d]
Вышыня 3088 м н. у. м.
Памеры
Даўжыня
  • 160 км
Шырыня 40 км
Плошча
  • 4840 км²
Геаграфія
Краіна

Геаграфія

рэдагаваць

Горны хрыбет перасякае ўвесь Лібан уздоўж міжземнаморскага берагу. Найвышэйшы пік — Курнэт-эс-Саўда вышынёй 3088 м. Падчас ападкаў шырыня сьнежнага покрыва дасягае ў сярэднім 4 м.

Лібанскі хрыбет славуты сваімі дубовымі і хваёвымі лясамі. Адзіны захаваны старажытны гай лібанскага кедра (Cedrus libani var. libanii) уваходзіць у склад аб’екту Сусьветнай спадчыны Кедры Божыя(d).

Этымалёгія

рэдагаваць

Назва гара Лібан паходзіць ад сэміцкага кораню ЛБН, што азначае «белы», імаверна ад пакрытых сьнегам вяршыняў.

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Лібанскі кедар на Лібане

У Старым Запавеце гара Лібан згадваецца 103 разы. Валадар Тыру(d) Хірам I(d) паслаў Давіду майстроў з кедравым дрэвам на будаўніцтва храма Саламона. Фінікійцы будавалі з кедру караблі для плаваньня ў Міжземным моры, таму яны засноўвалі паселішчы на тэрыторыі Лібану, каб здабываць там драўніну.

Эўсэбіюс Кесарыйскі занатаваў, што імпэратар Канстантын разбурыў на гары Лібан храм багіні Вэнэры. З V стагодзьдзя на паўночных схілах Лібанскага хрыбту зьявіліся хрысьціянскія місіянэры-мараніты, а ў канцы VIII стагодзьдзя на загад бізантыйскага імпэратара у паўночны Лібан пераселеныя мардаіты, якія асыміляваліся зь мясцовымі маранітамі. У 1291 року, пасьля падзеньня апошняга крыжацкага апірышча ў Леванце, рэшткі эўрапейцаў, якія здолелі ўратавацца ад мамлюкаў, таксама пасяліліся на поўначы Лібану сярод мараніцкага насельніцтва.

З VII стагодзьдзя гара Лібан стала паломніцтвам і домам для мноства мусульманскіх аскетаў і суфітаў. У X стагодзьдзі з пашырэньнем шыізму тут паўсталі паселішчы двунадзясятнікаў. У XIII стагодзьдзі шыіцкае насельніцтва ўжо пераважала, але пасьля шматвекавых прыгнётаў мамлюкаў і асманаў большасьць шыітаў мігравала ў Паўднёвы Лібан ды даліну Бэкаа.

Паўднёвую частку хрыбта з IX стагодзьдзя пачалі засяляць танухідзкія плямёны(d) з Джэбэль-аль-Сумаку(d). У XI стагодзьдзі яны прынялі друскую веру; іхнія землі сталі звацца 'Джэбэль эд-Дуруз'. У пачатку XVII стагодзьдзя права зьбіраць падаткі ў частцы друскай тэрыторыі — Шуфе(d) — атрымаў эмір Фахр-аль-Дын II, які запрасіў сюды хрысьціянаў, у прыватнасьці маранітаў. Хрысьціяне і друзы мірна суіснавалі амаль тысячагодзьдзе. У пачатку XVIII стагодзьдзя мараніцкія каталікі і друзы заснавалі сучасны Лібан.

У XVIII—XIX стагодзьдзях мноства маранітаў прыбылі на друскую частку гары. Друзы асьцерагаліся страты ўлады, і ў 1840—1860-х роках выразалі тысячы хрысьціянаў. Ад поўнага вынішчэньня іх уратавала інтэрвэнцыя эўрапейскіх дзяржаваў (Вялікабрытаніі і Францыі), якія падзялілі гару Лібан на друскую і мараніцкую часткі. Пасьля гэтага частка друзаў эмігравала на новы Джэбэль эд-Дуруз у паўднёвай Сырыі.

Пасьля грамадзянскай вайны ў Асманскай імпэрыі і ўздыму нацыянальных рухаў у 1861 была заснаваная аўтаномная вобласьць «Гара Лібан» пад міжнароднымі гарантыямі. Хрысьціяне дзесяцігодзьдзямі дамагаліся ад эўрапейскіх мажнаўладцаў дазволу на самавызначэньне так званага «Вялікага Лібану» — ад гары Лібану на міжземнаморскім беразе да даліны Бэкаа на ўсходзе. Пасьля Першай сусьветнай вайны Францыя атрымала колішнія асманскія ўладаньні ў паўночным Леванце і ўтварыла ў 1920 Вялікі Лібан для хрысьціянскага насельніцтва Сярэдняга Ўсходу. Аднак на такой вялікай тэрыторыі хрысьціяне сталі нацыянальнай меншасьцю.