Лёнданская школа эканомікі

Лёнданская школа эканомікі (поўная афіцыйная назва — Лёнданская школа эканомікі і палітычнай навукі, па-ангельску: London School of Economics and Political Science, LSE) — спэцыялізаваны грамадзкі дасьледніцкі ўнівэрсытэт, адна зь вядучых навучальных і навуковых установаў Вялікабрытаніі ў галіне эканомікі і грамадскіх навук. Знаходзіцца ў Лёндане. Фармальна ўваходзіць у склад Лёнданскага ўнівэрсытэту (з 1900 году), але на практыцы лічыцца асобным унівэрсытэтам.

Лёнданская школа эканомікі
The London School of Economics and Political Science
London school of economics logo with name.svg
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз па-лацінску: Rerum cognoscere causas
Дэвіз па-беларуску «Зразумець прычыны рэчаў»
Заснаваны 1895
Тып грамадзкі
Рэктар прынцэса Анна (ганаровы рэктар)
Дырэктар прафэсар Крэйг Калхун (па-ангельску: Craig Calhoun)), з 1 верасьня 2012[1]
Факультэтаў 23
Колькасьць пэрсаналу 1300[2]
Колькасьць студэнтаў 9560[3]
Колькасьць магістрантаў 4000[4]
Колькасьць асьпірантаў 5560[5]
Месцазнаходжаньне
Горад Лёндан
Краіна Вялікабрытанія
Кампус гарадзкі
Талісман бабёр
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d], група «Расэл»[d][6], ORCID[d][7] і Digital Preservation Coalition[d][8]
Вэб-сайт lse.ac.uk

Нягледзячы на сваю назву, школа вядзе навучаньне і дасьледваньні ня толькі ў галіне эканомікі і палітычнай навукі, але па ўсіх грамадзкіх дысцыплінах, у тым ліку такіх як антрапалёгія, бухгалтарскі ўлік і фінансы, геаграфія, гісторыя, міжнародныя дачыненьні, мэдыі і камунікацыі, права, псыхалёгія, сацыяльная палітыка, сацыялёгія і філязофія.

ГісторыяРэдагаваць

Заснаваная ў 1895 годзе сябрамі Фабіянскага таварыства Бэатрыс і Сыднэям Вэбамі і Джорджам Бэрнардам Шоў.

ДасягненьніРэдагаваць

У незалежным аглядзе «The Complete University Guide 2015» школа названая лепшым унівэрсітэтам у Лёндане і трэцяй найлепшай вышэйшай навучальнай установай Вялікабрытаніі (пасьля Кембрыдзкага і Оксфардзкага ўнівэрсытэтаў).[9] У аглядзе «Times Higher Education» за 2012/2013 гады школа заняла 39-е месца сярод 400 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету і была прызнана шостым найлепшым унівэрсытэтам Вялікабрытаніі.[10] У тым жа аглядзе па ўзроўні сваёй рэпутацыі школа заняла 25-е месца сярод найлепшых унівэрсытэтаў сьвету і 5-е месца сярод вышэйшых навучальных установаў Вялікабрытаніі.[11] Агляд газэты «Гардыян»[12] і агляд «Times Good Universities Guide»[13] прызналі школу найлепшым унівэрсытэтам у Лёндане. Апошні агляд да таго ж назваў школу трэцім найлепшым унівэрсытэтам Вялікабрытаніі (пасьля Оксфардзкага і Кембрыдзкага ўнівэрсытэтаў). У 2008 годзе школа мела найвялікшы сярод усіх брытанскіх ўнівэрсытэтаў адсотак дасьледваньняў сусьветнага ўзроўню[14].

БібліятэкаРэдагаваць

Бібліятэка школы, Брытанская бібліятэка палітычнай і эканамічнай навукі, заснаваная ў 1896 годзе. Налічвае 1,3 мільёны адзінкаў захаваньня[15] і зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце бібліятэкай па грамадзкіх і палітычных навуках.

ВыпускнікіРэдагаваць

Сярод славутых выкладчыкаў і выпускнікоў школы [16] 13 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі, два ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (Джордж Бэрнард Шоў і Бэртран Расэл) і два ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру.

У школе ў розны час выкладалі і навучаліся былы прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі, былы прэм’ер-міністар Канады П’ер Трудо, прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэу, былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Клемэнт Этлі, былы прэм’ер-міністар Італіі і старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі, лідар групы «Ролінг Стоўнз» Мік Джагер, былы прэзыдэнт Індыі К. Р. Нараян, каралева Даніі Маргрэтэ ІІ, даваенны райхсканцлер Нямеччыны Генрых Брунінг, былы міністар фінансаў Турцыі і адміністратар Праграмы разьвіцьця ААН Кемаль Дэрвіш, фінансіст Джордж Сорас, шматлікія кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў сьвету.

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Лёнданская школа эканомікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў