Ляндварова

места ў Летуве

Ляндварова (лет. Lentvaris) — места ў Летуве, на беразе возера Ляндварова. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 10 160 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.

Ляндварова
лац. Landvarova
лет. Lentvaris
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Герб Ляндварова Сьцяг Ляндварова
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Плошча:
  • 7,58 км²
Вышыня: 158 м н. у. м.
Насельніцтва: 10 160 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′0″ пн. ш. 25°3′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 25.05° у. д. / 54.63333; 25.05Каардынаты: 54°38′0″ пн. ш. 25°3′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 25.05° у. д. / 54.63333; 25.05
Ляндварова на мапе Летувы
Ляндварова
Ляндварова
Ляндварова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lentvaris.lt/

Ляндварова — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Тапонім Ляндварова[1][2] (упамінаецца ў XVIII ст. як Landworowo або Lantworowo) зьвязваюць з імём Літавор (існаваў маёнтак Litowaryszki)[3].

Адзначаліся старажытныя германскія імёны Landowarius (Lantwar) і Landwart[4].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Lantwaryszki (1744 год)[5].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Брама сядзібы Тышкевічаў

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІ—ХІІ стагодзьдзях.

У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ляндварова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

У 1850 годз Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 годз праз паселішча прайшла чыгунка. На 1881 год у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 год — 39 двароў.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляндварова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

10 кастрычніка 1939 году згодна зь летувіска-савецкай умовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.

3 жніўня 1946 году Ляндварова атрымала статус места. У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі[6]; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.[7]; 1897 год — 300 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.

Адукацыя

рэдагаваць

У Ляндварове працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Касьцёл

Славутасьці

рэдагаваць
  • Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
  • Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1910—1926)
  • Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Капліца (1905)

Месты-сябры

рэдагаваць
  1. ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 203.
  3. ^ Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 123—125.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1010—1011.
  5. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 75.
  7. ^ Ландварово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.