Луіс Адрыяну

бразыльскі футбаліст

Луі́с Адрыя́на дэ Соўза да Сы́лва (па-партугальску: Luiz Adriano de Souza da Silva; нарадзіўся 12 красавіка 1987 году, Порту-Алегры, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік клюбу «Інтэрнасьёнал».

Луіс Адрыяну
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1987(1987-04-12)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 183 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнасьёнал
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2015
2015—2016
2017—2019
2019—2022
2022—2023
2023—
Інтэрнасьёнал
Шахтар
Мілян
Спартак Масква
Палмэйрас
Антальяспор
Інтэрнасьёнал
12 (3)
162 (77)
33 (4)
59 (19)
56 (19)
34 (6)
29 (3)
Зборныя
2014—2015 Бразылія 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Кар’еру пачаў у клюбе «Інтэрнасьёнал», аднак ужо ў хуткім часе перайшоў у склад данецкага «Шахтару» за 3 млн эўра. 19 сакавіка 2007 году малады бразылец дэбютаваў у чэмпіянаце Ўкраіны ў данецкім дэрбі супраць «Мэталюргу».

21 кастрычніка 2014 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць беларускага БАТЭ Луіс адзначыўся пяцьцю забітымі галамі, паўтарыўшы дасягненьне Ліянэля Мэсі па колькасьці забітых мячоў у адным матчы турніру. Акрамя таго, нападнік стаў першым, хто здолеў вызначыцца чатыры разы за першы тайм, да таго ж ён усталяваў новы рэкорд, забіўшы чатыры галы за 16 хвілінаў[4]. У гэтым жа матчы Адрыяну абышоў Андрэя Вераб’я і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клюбу.

Дасягненьні рэдагаваць

«Інтэрнасьёнал»:

«Шахтар»:

«Мілян»:

«Спартак»:

«Палмэйрас»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Luiz Adriano // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в LUIZ ADRIANO souza da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Luiz Adriano de Souza da Silva // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ БАТЭ – «Шахтер». Луис Адриано сделал покер за 16 минут. Tribuna.com

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць