Палмэйрас Сан-Паўлу

«Палмэйрас» (па-партугальску: Palmeiras) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, заснаваны 26 жніўня 1914 году як «Палестра Італія» італьянскімі імігрантамі. Сваю сучасную назву атрымаў 14 верасьня 1942 году. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу. «Палмэйрас» ёсьць папулярным і пасьпяховым бразыльскім клюбам, які мае каля 18 мільёнаў прыхільнікаў і 126 тысячаў афіляваных прыхільнікаў[1], асабліва сярод бразыльцаў італьянскага паходжаньня. Не зважаючы на ​​тое, што галоўнай зьяўляецца футбольная каманда, існуюць шэраг іншых камандаў клюбу ў розных відах спорту. Клюб 10 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, што робіць яго самым пасьпяховым клюбам Бразыліі.

Палмэйрас
Поўная назва Sociedade Esportiva Palmeiras
Заснаваны 1914
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Альянц-Парк
Умяшчальнасьць: 43 713
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
palmeiras.com.br (парт.)

Дасягненьні

рэдагаваць
1960, 1967* (як кубак), 1967* (турнір Рабэрту Гомэса Пэдросы), 1969, 1972, 1973, 1993, 1994, 2016, 2018
2022, 2023
1998, 2012, 2015, 2020
2023
1920, 1926, 1926 (дадатковы), 1927, 1932, 1933, 1934, 1936, 1938 (дадатковы), 1940,
1942, 1944, 1947, 1950, 1959 (супэрфінал), 1963, 1966, 1972, 1974, 1976,
1993, 1994, 1996, 2008, 2020, 2022, 2023, 2024
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
1933, 1951, 1965, 1993, 2000
1999, 2020, 2021
2022
1998
Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Матэўс 2002
2   Аб Маркус Роша 1988
4   Аб Агустын Гай 2004
5   ПА Анібаль Марэна 1999
6   Аб Вандэрлан 2002
7   Нап Паўліньню 2000
8   ПА Зэ Рафаэл 1993
9   Нап Фэліпэ Андэрсан 1993
11   Нап Бруну Радрыгес 1997
12   Аб Майке 1992
14   Бр Марсэлу Ломба 1986
15   Аб Густава Гомэс (капітан) 1993
17   Нап Факунда Торэс 2000
18   ПА Маўрысію 2001
21   Бр Вэвэртан 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Хаакін Пікерэс 1998
23   ПА Рафаэл Вэйга 1995
26   Аб Мурылу Сэркейра 1997
27   ПА Рычард Рыяс 2000
31   Нап Луіжы 2006
32   ПА Эміліяна Мартынэс 1999
34   Аб Кайкі Навэс 2002
35   ПА Фабіньню 2002
38   ПА Віктар Фігейрэду 2006
39   Нап Таліс 2005
40   ПА Алан Андрадэ 2004
41   Нап Эстэван Віліян 2007
42   Нап Хасэ Мануэль Лёпэс 2000
43   Аб Луіс Бэнэдэцьці 2006
  Аб Бруну Фушс (ар. Атлетыку М.) 1999

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць