Лук’янавічы
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці
(Перанакіравана з «Лук'янавічы»)
Лук’я́навічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Лук’янавічы | |
трансьліт. Lukjanavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 306 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222400 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′6″ пн. ш. 27°0′45″ у. д. / 54.85167° пн. ш. 27.0125° у. д.Каардынаты: 54°51′6″ пн. ш. 27°0′45″ у. д. / 54.85167° пн. ш. 27.0125° у. д. |
± Лук’янавічы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — зьяўлялася вёскай у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 26 двароў і 230 жыхароў.
- 19 траўня 1892 году ад пажару ў вёсцы згарэлі 22 дамы сялянаў з будынкамі і ўсёй маёмасьцю.
- У 1892 годзе адчыненая школа граматы. У 1896/1897 навучальным годзе ў ёй вучыліся 12 хлопчыкаў.
- 1904 год — вёска налічвала 431 жыхара.
- 1908 год — у складзе вёскі 74 двары, 439 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 74 двары, пражывалі 388 жыхароў.
- 1931 — 77 двары, пражывалі 410 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска зьяўлялася цэнтрам Лук’янавіцкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Тут знаходзіліся 79 двароў і 330 жыхароў.
- верасень 1943 году — падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (79 двароў). Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1948 год — створаны калгас імя Калініна.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзіцца ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1951 году вёска зьяўляецца цэнтрам узбуйненага калгасу «Пераможца». З 1954 году Лук’янавічы зьяўляюцца цэнтрам сучаснага калгасу з той жа назвай.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 306 жыхароў
- 1999 год — 259 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 99 двароў, 267 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ Лук’янавічах знаходзіцца адміністрацыйны будынак калгасу, аддзяленьне сувязі, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама, прыватная крама, базавая школа, рамонтныя майстэрні, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, жывёлагадоўчы комплекс.
Таксама на тэрыторыі вёскі ўсталяваны помнік 48 аднавяскоўцам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Łukianowicze, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 816