Леў Крыштаповіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крыштаповіч.
Леў Яўста́ф’евіч Крыштапо́віч (25 ліпеня 1949, в. Пекалін, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. За часамі кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі атрымаў ступень доктара філязофскіх навук (1998) і званьне прафэсара[1].
Леў Крыштаповіч | |
Дата нараджэньня | 25 ліпеня 1949 (75 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2008—2014 гадох быў намесьнікам кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры Аляксандры Лукашэнку.
Аўтар кнігаў «Беларусь як расейская сьвятыня» (рас. «Беларусь как русская святыня») і «Беларусь і Расея: гісторыяфілязоўскае й цывілізацыйнае адзінства» (рас. «Беларусь и Россия: историософское и цивилизационное единство»)[2].
7 верасьня 2021 году ў нумары 68 газэты «Мінская праўда» надрукаваў артыкул «Што хвалюе ў Беларусі каталіцкіх дзеячаў і іх польскіх куратараў?» (рас. «Что волнует в Беларуси католических деятелей и их польских кураторов?»), праілюстраваны на першай старонцы газэты карыкатурай на каталіцкіх сьвятароў і беларускую нацыянальную сымболіку. На малюнку выяўляюцца каталіцкія сьвятары у характэрным адзеньні, свастыка, бел-чырвона-белы сьцяг і словы беларускага хрысьціянскага гімну «Магутны Божа» на фоне перакручанай рэплікі абраза Росіцкіх пакутнікаў — сьвятароў, якія ў час Другой сусьветнай вайны разам з сваімі вернікамі мужна прынялі сьмерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Малюнак мае подпіс на расейскай мове: «Мутация веры. Кресты бывают разные...». Пры гэтым іншы матэрыял на тытульнай старонцы мае назву, якая адсылае ў часы Нацысцкай Нямеччыны: «У чым меў рацыю Гёбэльс?» (рас. «В чем был прав Геббельс?»). Беларускі каталіцкі касьцёл даў афіцыйны адказ на гэтую публікацыю[3]:
Рымска-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі адназначна асуджае згаданую публікацыю і расцэньвае яе як распальваньне варожасьці ў беларускім грамадзтве да Рымска-Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі, асабліва да яго герархаў і прэзьбітэраў. Гэтая публікацыя наносіць вялікую абразу рэлігійным пачуцьцям вернікаў Каталіцкага Касьцёлу. Публікацыя нясе маральную шкоду ўсім хрысьціянам розных канфэсіяў, таксама ўскосна абвінавачвае ўсё каталіцкае духавенства ў меркаванай прыхільнасьці да фашызму і нацызму, што ёсьць сьвядомым і зламысным перакручваньнем праўды, паклёпам і абразай». | ||
Раней прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько адзначыў, што памянёная карыкатура зьневажае хрысьціянскі крыж, што абражае ўсіх хрысьціянаў прапагандай нацысцкай сымболікі[4].
Санкцыі ЭЗ
рэдагавацьПа прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Крыштаповіч як намесьнік кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру ў пастанове Эўрапейскай рады(be) ад 15 кастрычніка 2012 году быў названы важным голасам прапаганды, які падтрымлівае і апраўдвае рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be), якія сыстэматычна асьвятляюцца ў нэгатыўнай і зьневажальнай форме з выкарыстаньнем фальсыфікаванай інфармацыі[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Навуковы рэцэнзаваны часопіс
- ^ Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леў Крыштаповіч: Беларусь — гэта Расія, Наша Ніва, 2 красавіка 2018 г.
- ^ Беларускі Касьцёл: «Публікацыя ў „Мінскай праўдзе“ нясе маральную шкоду хрысьціянам розных канфэсій», Радыё Свабода, 7 верасьня 2021 г.
- ^ Прадстаўнік Беларускага касьцёла пра публікацыю ў дзяржаўнай газэце: «Плюнулі ў твар мільёнам католікаў», Радыё Свабода, 7 верасьня 2021 г.
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex(en), 2012