Лебядзёўка (Прапойскі раён)
Лебядзёўка[2] (таксама — Крыва́я Слабада́[2], Крыва́я[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету. Каля вёскі на рацэ Пацэя плаціна і сажалка.
Лебядзёўка | |
трансьліт. Liebiadzioŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Сьвенскі |
Вышыня: | 143 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 53 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213264 |
СААТА: | 7250828051 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°22′0″ пн. ш. 30°50′0″ у. д. / 53.36667° пн. ш. 30.83333° у. д.Каардынаты: 53°22′0″ пн. ш. 30°50′0″ у. д. / 53.36667° пн. ш. 30.83333° у. д. |
± Лебядзёўка |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1884 годзе ў Баханскай воласьці Быхаўскага павету, 31 двор, у т. л. 1 кравецкі, 205 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1910 годзе належала да Гайшынскага праваслаўнага прыходу. У 1912 годзе існавала школа граматы, у 1926 годзе — чатырохклясная школа[3].
Насельніцтва
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Братэрская магіла савецкіх воінаў, якія ў 1943 годзе памерлі ад ран у шпіталі. На паўднёвай ускраіне вёскі[4].
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы дзейнічаюць крама і дом сацыяльных паслугаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 285—286
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 574.
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 554