Лахазва (вёска)
{{Іншыя значэньні}
Лахазва | |
трансьліт. Łachazva | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Жамчужненскі |
Насельніцтва: | 77 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°4′16″ пн. ш. 25°41′11″ у. д. / 53.07111° пн. ш. 25.68639° у. д.Каардынаты: 53°4′16″ пн. ш. 25°41′11″ у. д. / 53.07111° пн. ш. 25.68639° у. д. |
± Лахазва |
Лахазва́[1] — колішняя вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Бараўцы ўваходзілі ў склад Жамчужненскага сельсавету.
Гісторыя
рэдагавацьУ другой палове XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Навамыскай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, уласнасьць Сьлізняў. У 1896 годзе Ціт Слізень заснаваў тут шоўкапрадзільную фабрыку, якая працавала да Першай сусьветнай вайны. Паводле перапісу 1897 году ў маёнтку дзейнічалі шоўкапрадзільная фабрыка, шкіпінарны завод, вадзяны млын, каталіцкая капліца.
З 1921 году ў складзе Польшчы.
З верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 году ў Навамыскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.
У 1950-х гадах на месцы буйных лясоў каля невялікай рэчкі Лахазва был створаны вялікі ваенны Абуз-Лясноўскі палігон[2]. У 1954[3] годзе вёска Лахазва была адселена[2], яе жыхары пераехалі ў іншыя месцы[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 — 10 двароў, 289 жыхароў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 71
- ^ а б Могілкі былой вёскі Лахазва, Баранавіцкі раён
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.