Гістарычныя вобласьці Латвіі
Латвія падзяляецца на некалькі гістарычных і культурных рэгіёнаў. Канстытуцыя Латвіі называе чатыры такія рэгіёны:
- Курляндыя — заходняя частка краіны, найбуйнейшыя гарады — Ліепая, Вэнтсьпілс;
- Зэмгалэ — цэнтральная частка Латвіі з гарадамі Елгава, Тукумс, таксама традыцыйна ўключае летувіскі Шаўлі;
- Відзэмэ (таксама вядомая як Лівонія), найбуйнейшы горад — Рыга;
- Латгалія — усходняя частка Латвіі.
Пятая гістарычная вобласьць Латвіі — Сэлія — звычайна разглядаецца як частка Зэмгалэ.
Часам Курляндыю і Зэмгалэ разглядаюць як адзін рэгіён, бо яны доўга разам ўваходзілі ў Курляндзкае і Земгальскае герцагства, а затым у Курляндзкую губэрню. Гэта адлюстравана на гербе Латвіі, на якім тры зоркі сымбалізуюць Курляндыю (уключаючы Зэмгалэ і Сэлію), Відзэмэ і Латгалію, якія аб’ядналіся ў Латвію. Тая ж сымболіка прымененая і на галоўным манумэнце Латвіі — помніку Свабоды.