Ляндварова
Ляндварова (лет. Lentvaris) — места ў Летуве, на беразе возера Ляндварова. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 10 160 чалавек. Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.
Ляндварова лац. Landvarova | |||||
лет. Lentvaris | |||||
Палац Тышкевічаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Троцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 158 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 160 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′0″ пн. ш. 25°3′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 25.05° у. д.Каардынаты: 54°38′0″ пн. ш. 25°3′0″ у. д. / 54.63333° пн. ш. 25.05° у. д. | ||||
Ляндварова | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.lentvaris.lt/ |
Ляндварова — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назвы
рэдагавацьТапонім Ляндварова[1][2] (упамінаецца ў XVIII ст. як Landworowo або Lantworowo) зьвязваюць з імём Літавор (існаваў маёнтак Litowaryszki)[3].
Адзначаліся старажытныя германскія імёны Landowarius (Lantwar) і Landwart[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Lantwaryszki (1744 год)[5].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІ—ХІІ стагодзьдзях.
У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ляндварова апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.
У 1850 годз Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 годз праз паселішча прайшла чыгунка. На 1881 год у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 год — 39 двароў.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляндварова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
10 кастрычніка 1939 году згодна зь летувіска-савецкай умовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.
3 жніўня 1946 году Ляндварова атрымала статус места. У 2001 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.
-
Н. Орда, 1875-1877 гг.
-
Літаграфія з акварэлі Н. Орды
-
Н. Орда, 1875-1877 гг.
-
С. Анташэвіч, 1887 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі[6]; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.[7]; 1897 год — 300 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Ляндварове працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
- Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1910—1926)
- Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца (1905)
Месты-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 203.
- ^ Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 123—125.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1010—1011.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 75.
- ^ Ландварово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.