Кузьма Цярэшчанка

(Перанакіравана з «К. Цярэшчанка»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цярэшчанка (неадназначнасьць).

Кузьма́ Ю́р’евіч Цярэ́шчанка (Тэрэшчанка; кастрычнік 1888, в. Замосьцішча, Рослаўскі павет Смаленская губэрня — 12 сакавіка 1922) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Кузьма Цярэшчанка
лац. Kuźma Ciareščanka
Цярэшчанка ў 1919 годзе
Цярэшчанка ў 1919 годзе
Сьцяг Беларусі Міністар унутраных справаў БНР
1 лютага 1919 — чэрвень 1919
Папярэднік: Язэп Варонка
Наступнік: Тамаш Грыб
Сьцяг Беларусі в.а. Міністра унутраных справаў БНР
22 кастрычніка 1918 — 1 лютага 1919
Сьцяг Беларусі камісар Міністэрства беларускіх справаў Літоўскай тарыбы
пачатак 1919 — ?
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: кастрычнік 1888
Памёр: 12 сакавіка 1922(1922-03-12) (33 гады)
Партыя: Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Пскоўскую каморніцкую школу (1906), Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1912).

3 1906 прыхільнік партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У час вучобы ў Маскве актыўны ўдзельнік беларускага студэнцкага гуртка.

3 пачатку Першай сусьветнай вайны у дзеючай арміі. У 1917 старшыня Пскоўскай беларускай рады, дэлегат зьезду беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску і Ўсебеларускага зьезду ў Менску. З 1918 чалец Віленскай беларускай рады, адзін з арганізатараў Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Прымаў удзел у арганізацыі партыі беларускіх эсэраў на Гарадзеншчыне, падтрымліваў сувязі з бальшавікамі.

У студзені-лютым 1919 камісар Міністэрства беларускіх справаў Літоўскай тарыбы ў Беластоку, Горадні. 1 лютага 1919 прызначаны Антонам Луцкевічам на пасаду міністра ўнутраных справаў БНР[1],[2]. Удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919. З восені 1919 старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Вітаючы начальніка Польскай дзяржавы Юзэфа Пілсудзкага ў Менску, Цярэшчанка падзякаваў яму за вызваленьне Гародні, Вільні і Менску і прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады — Віцебск, Магілёў, Смаленск[3].

Чалец Найвышэйшай Рады БНР. На нацыянальна-палітычнай нарадзе ў 1920 у Рызе самавольна склаў яе паўнамоцтвы, прызнаў урад Вацлава Ластоўскага.

У другой палове 1920 знаходзіўся ў Варшаве і заходніх паветах Беларусі. Напрыканцы лістапада Беларуская Вайсковая Камісія накіравала групу афіцэраў з 12 чалавек на чале з Кузьмой Цярэшчанкам на дапамогу ўдзельнікам Слуцкага паўстаньня. Але да случакоў даехалі толькі 3 афіцэры.

Цярэшчанка адмоўна ставіўся да Балаховіча, заявіўшы: «Для беларусаў Балаховіч зьяўляўся прадстаўніком чорнай расейскай рэакцыі ў Адзінай, Недзялімай»[4].

З 1921 у Вільні, удзельнічаў у арганізацыі Саюзу сельскай гаспадаркі Віленскага краю.

У пачатку 1922 пераехаў у Савецкую Беларусь, працаваў на адказных пасадах у Цэнтральным Беларускім саюзе сельскай гаспадаркі.

Памёр пры загадкавых абставінах, паводле афіцыйных зьвестак — ад разрыву сэрца[5].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ Андрэй Чарнякевіч. Паліто за чатыры мільёны // Пагоня.
  2. ^ Въ Бѣлоруссіи. Бесѣда съ управляющимъ министерствомъ внутр. дѣлъ Бѣлоруссіи г. Терещенко // Мансыревъ С. П. Новая Россія : газэта. — Талін: 01 жніўня 1919. — № 100. — С. 2, 3.
  3. ^ ІІ. Змаганне за сваю дзяржаўнасць // Яўген Мірановіч. Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва, 1999
  4. ^ Уладзімер Ляхоўскі. Беларусь падчас польска-савецкае вайны (1919—1921 ГГ.)(недаступная спасылка) // Лекцыі Беларускага Калегіюму
  5. ^ Будзіловіч, Л. Памяці Кузьмы Тарэшчанкі // Францішак Аляхновіч. Беларускі звон : тыднёвая часопісь. — Вільня: Б. Клецкіна, 13-га траўня 1922. — № 13(38). — С. 2.

Літаратура

рэдагаваць