Курт Гёдэль (па-нямецку: Kurt Gödel; 28 красавіка 190614 студзеня 1978) — амэрыканскі лёгік і матэматык, вынаходнік важных законаў матэматычнай лёгікі, аўтар тэарэмы няпоўнасьці, сааўтар тэорыі множнасьці. Акрамя гэтага ён знайшоў нетыповыя рашэньні раўнаньняў Айнштайна.

Курт Гёдэль
Kurt Gödel
1925 kurt gödel.png
Нарадзіўся 28 красавіка 1906(1906-04-28)[1][2][3][4][5][6][7][8]
Брно, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 14 студзеня 1978(1978-01-14)[1][9][2][3][4][5][6][7] (71 год)
Прынстан, ЗША
Навуковая сфэра матэматычная лёгіка, матэматыка
Месца працы Інстытут Пэрспэктыўных Дасьледаваньняў
Альма-матэр Венскі ўнівэрсытэт
Навуковы кіраўнік Ганс Хахн
Узнагароды і прэміі Прэмія Айнштайна (1951), Пяцікутны Нацыянальны Мэдаль Навукі (1974)
Аўтограф Аўтограф

Працы Гёделя лічацца найбольш значнымі падзеямі ў матэматыцы ХХ стагодзьдзя.

БіяграфіяРэдагаваць

Бацькай Курта Гёдэля быў паходзячы зь Вены Рудольф Гёдэль, кіраўнік і саўладальнік тэкстыльнай фірмы ў Брне. Маці, Марыяна Хандсхух, была на 14 гадоў маладзей за мужа, але мела выдатную адукацыю (вучылася ў Францыі). Курт быў малодшым з двух сыноў.

Курт Гёдэль меў звыклае дзяцінства, акрамя таго, што ва ўзросьце 6 гадоў ён захварэў рэўматызмам. Гэтая хвароба можа паўплываць і на сэрца хворага, і Курт быў у гэтым упэўнены, хоць не засталося аб гэтым ніякіх пацьверджаньняў. Ва ўзросьце 12 гадоў Курт стаў грамадзянінам толькі што створанай Чэхаславакіі. У 23-гадовым узросьце ён стаў грамадзянінам Аўстрыі.

Школу ў Брне Гёдэль скончыў у 1923 годзе, паступіўшы ў Венскі ўнівэрсытэт. Тут ён атрымаў ступень доктара ў 1929 годзе, навучаючыся ў Ганса Хахна, вялікага аўстрыйскага матэматыка, аднаго з стваральнікаў функцыянальнага аналізу.

У 1931 годзе Курт Гёдэль апублікаваў сваю працу «Über formal unentscheidbare Sätze der Principia Mathematica und verwandter Systeme» у якой сфармуляваў «тэарэму няпоўнасьці». З сакавіка 1933 году Гёдэль стаў прыватдацэнтам у Венскім ўнівэрсытэце.

У 1934 годзе Гёдэль прыехаў у Прынстанскі ўнівэрсытэт з цыклем лекцыяў. Гэты цыкль стаў вельмі папулярным, аднак навуковец вырашыў вярнуцца ў Эўропу ў глыбокай дэпрэсіі, якую яму давялося лячыць некалькі месяцаў.

Але незалежна ад стану здароўя, Гёдэль заставаўся вельмі працавітым вучоным, дабіўшыся ў гэты час значнага прагрэсу ў сваіх дасьледаваньнях. Аднак пасьля забойства гітлераўцамі аднаго з прафэсараў Венскага ўнівэрсытэту (у сэмінарах якога Гёдэль удзельнічаў), у яго здарыўся чарговы прыступ дэпрэсіі.

Восеньню 1938 году Гёдэль ажаніўся з Адэль Поркет, зь якой ён быў знаёмы ўжо 11 гадоў. Яны не ажаніліся раней, з-за таго, што бацькі вучонага былі катэгарычна супраць гэтага шлюбу, таму што Адэль была разьведзенай і старэй Курта на 6 гадоў.

Нацысцкія парадкі ўсталяваныя ў Аўстрыі вельмі не падабаліся Гёдэлю і ён пераехаў у Прыстан, дзе працаваў з 1938 году ў Інстытуце Пэрспэктыўных Дасьледаваньняў (Institute for Advanced Study). У 1948 годзе Гёдэль атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Да канца жыцьця Курт Гёдэль працаваў у Інстытуце Пэрспэктыўных Дасьледаваньняў у якасьці прафэсара, але са студэнтамі ён не працаваў. Яго самым блізкім сябрам у Прынстане стаў Альбэрт Эйнштэйн.

Гёдэль атрымаў узнагароду Einstein Award у 1951 годзе і пяцікутны Нацыянальны Мэдаль Навукі ў 1974 годзе. Быў сябрам Нацыянальнай Акадэміі Навук і Royal Society, сябрам Інстытута Францыі, Каралеўскай Акадэміі і ганаровым сябрам Лёнданскага Матэматычнага Таварыства. Два разы ён адмаўляўся стаць удзельнікам Венскай Акадэміі Навук. Адначасова ён адмовіўся ад усіх прапанаваных яму пасьляваенных аўстрыйскіх узнагародаў.

Пасьля эміграцыі ў ЗША Гёдэль стараўся атрымаць амэрыканскае грамадзянства. Для гэтага было неабходна здаць экзамэны, а так сама экзамэн на канстытуцыі ЗША. Гёдэль, уважліва рыхтаваўся да экзамэну і раптам зразумеў, што сама канстытуцыя мае ўнутраныя лягічныя супярэчнасьці, што хацеў растлумачыць экзамэнацыйнай камісіі. На шчасьце, яго сябры (і Альбэрт Айнштайн) не дазволілі яму гэта зрабіць.

Навуковая працаРэдагаваць

Тэарэма няпоўнасьці зьяўляецца адной з самых вядомых працаў Гёдэля. Яна сьцьвярджае, што любая мова, якая здольная растлумачыць вызначэньне натуральных лічбаў, зьяўляецца няпоўнай), г. зн. утрымлівае выказваньні, якія нельга ні даказаць, ні абвергнуць зыходзячы з аксіёмаў мовы.

Даказаныя Гёдэлем тэарэмы маюць шырокія наступствы як для матэматыкі, так і для філязофіі.

Акрамя гэтага Курту Гёдэлю належыць праца ў вобласьці дыфэрэнцыяльнай геамэтрыі і тэарэтычнай фізыкі. Ён напісаў працу па агульнай тэорыі адноснасьці ў якой прапанаваў варыянт рашэньняў раўнаньняў Айнштайша зь якога вынікае, што будова сусьвету можа мець такую будову, у якім бег часу зьяўляецца закальцаваным (мэтрыка Гёдэля), што тэарэтычна дазваляе падарожжы праз час. Большасьць сучасных фізыкаў лічаць гэта рашэньне дакладным толькі матэматычна і ня маючым фізычнага сэнсу.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Курт Гёдэльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11869569X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  3. ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
  4. ^ а б SNAC — 2010.
  5. ^ а б Find a Grave — 1995.
  6. ^ а б Анталягічны праект філязофіі Індыяны
  7. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  8. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.